Меркаванні3838

Важны прэцэдэнт: рашэнне БАЖ адносна артыкула Пазняка. Які будзе працяг?

У беларускіх СМІ завялася катэгорыя «аўтарскі блог». Такія існуюць на сайтах «Беларускі партызан», радыё «Свабода», іншых рэсурсах. Па сутнасці, гэта аналогія раздзела «Меркаванні і пошта» ў традыцыйнай прэсе. З адной розніцай: псіхалагічна яны ўспрымаюцца больш як працяг уласных блогаў, сацыяльных сетак, з іх рассунутымі межамі дазволенага. Таму нярэдка там можна прачытаць рэчы, ад якіх вушы вянуць. І так яно сыходзіла з рук: блогі і сацыяльныя сеткі пакуль практычна не падпадаюць пад старыя нормы рэгулявання.

Многія людзі і гатовыя былі б рэагаваць на публікацыі ў «аўтарскіх блогах» юрыдычна, але іх стрымлівае як адсутнасць яснага заканадаўчага рэгулявання, так і нежаданне псаваць жыццё незалежным рэсурсам.
У выніку крытыка найчасцей зводзілася да абурэння ў інтэрнэце ці на Медыякрытыцы.бай. Хоць часам у тых «блогах» пішуць такія рэчы, да палемікі з якімі і апускацца не варта.

Аднак нядаўна здарыўся важны прэцэдэнт.

Камісія па этыцы Беларускай асацыяцыі журналістаў прызнала парушэнне этычных нормаў у артыкуле Зянона Пазняка на радыё «Свабода» «Сутнасць правакацыі», дзе Пазняк абвінавачвае гісторыка Ігара Кузняцова ў спробе «сутыкнуць беларусаў і палякаў пад дыктоўку Масквы».

Прадстаўнікі БАЖ патлумачылі, што ў артыкуле ёсць сур’ёзныя абвінавачванні на адрас Кузняцова, але адсутнічаюць аргументы.

Так выйшла, што першы падобны «кейс» зачапіў палітыка Пазняка, радыё, але важнае не гэта. Важны сам прэцэдэнт: Камісія БАЖ палічыла, што этычныя стандарты журналістыкі канечне распаўюджваюцца і на аўтарскія блогі ў СМІ. Гэта прарыўнае для БелСМІ рашэнне.

Уявіце сабе, што аналагічныя звароты ў Камісію БАЖ складзе, напрыклад, Юрый Зісер у дачыненні да «Хартыі». Цікава, якімі будуць наступныя рашэнні.

Камісія па этыцы — не рэпрэсіўны орган, звяртацца ў яе не ганебна.
Уваходзяць у яе вельмі шанаваныя людзі. Негатыўнае рашэнне Камісіі БАЖ, безумоўна, непрыемнае для паважнага СМІ. Рэдактары воленс-ноленс будуць перабудоўваць сваю працу так, каб не трапіць пад асуджэнне БАЖаўскай камісіі. Гэта дае эфектыўны механізм, які палепшыць працу СМІ, але не паставіць іх пад пагрозу, не аслабіць іх, а ўзмацніць.

У гэтым кантэксце цікава, якой будзе рэакцыя радыё «Свабода», што першым «трапіла пад каня». Дырэктар «Свабоды» Аляксандр Лукашук на пытанне «Нашай Нівы», ці будзе нейкая рэакцыя на рашэнне БАЖ з боку рэдакцыі, адказаў: «Так, падзякуем за ўвагу і патлумачым сваю пазыцыю на сайце».

У сваю чаргу, БАЖу варта паклапаціцца пра ўмовы для рэгулярнай працы Камісіі па этыцы, раз ужо яна мае шанец стаць добрым механізмам расстаўлення кропак над «і» ў непазбежных для СМІ канфліктах.

P. S. Лукашэнкаўскія прапагандысцкія СМІ я не разглядаю, частка іх даўно сышла за межы дабра і зла.

Каментары38

Цяпер чытаюць

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Усе навіны →
Усе навіны

На радзіме Кастуся Каліноўскага бура пашкодзіла старыя могілкі. Праваслаўная парафія просіць дапамогі — або грашыма, або хто можа прыехаць з бензапілкай7

Стала вядомая прычына нядаўняга пажару ў цэнтры Мінска2

Уладзімір Някляеў з нагоды свайго 80‑годдзя напісаў сабе некралог — жартаўлівы і філасофскі22

Іранскія дзяржаўныя СМІ ўпершыню паказалі разбураную рэзідэнцыю Хаменеі пасля ўдару ЗША і Ізраіля ВІДЭА

«Дабраліся і да сабак». Мікола Статкевіч расказаў пра спецаперацыю супраць ягоных гадаванцаў5

Колькі каштуе зрабіць ДНК-тэст на бацькоўства?8

У Польшчы расіяніну, які выдаваў сябе за апазіцыянера, далі сем гадоў калоніі за працу на ФСБ. Яго жонка таксама атрымала тэрмін11

У ЕС зацвердзілі новыя правы авіяпасажыраў. Шмат чаго вы даўно чакалі4

Сакрэтны план НАТА супраць Пуціна: як Захад рыхтуецца да абароны ад Расіі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала8

Беларусаў па вяртанні дамоў на мяжы ўсё часцей раздзяваюць дагала

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць