Большасць трас у Мінскай вобласці перакрыты для расчысткі снежных завалаў
У сувязі са складанымі метэаралагічнымі ўмовамі супрацоўнікамі ДАІ перакрыты рух транспарту на большасці трас у Мінскай вобласці, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на УДАІ МУС Беларусі.
У прыватнасці, няма руху па аўтадарозе М4 Мінск-Магілёў да 45 км. Ідзе расчыстка трасы Р53 на Барысаў, складаная сітуацыя на М1 Брэст-Мінск-мяжа Расіі ў Дзяржынскім раёне. На МКАД у раёне Новага Двара — перашкоды руху. На трасе М6 Мінск-Гродна — рух перакрыты. Цяжкая сітуацыя паблізу Магілёва ў напрамку Мінска. Па ўсіх напрамках вядуцца маштабныя работы па расчыстцы снежных завалаў.
Каментары