Свет1111

«Ідзіце на *** са сваёй рэгістрацыяй»: на Краснай плошчы ў Маскве разгарнулі мацерны банер + фота

На Краснай Плошчы ў Маскве праціўнікі «закона аб прапісцы» разгарнулі банер з тэкстам «Ідзіце нах** са сваёй рэгістрацыяй» і запалілі фаер. Фота відавочцы выклалі ў Twitter.

15 чалавек былі затрыманыя. Сярод затрыманых -- журналісты канала «Политвестник» Аляксандр Сотнік і Дзмітрый Мялехин і супрацоўніца Каспаров.Ru Марыя Рашэтнікава. Паліцыя ад каментароў адмаўляецца.

«Грані.Ру» адзначаюць, што паліцыя пры затрыманні дзейнічала жорстка, цягала актывістаў за валасы і вушы і біла нагамі.

Закон, які атрымаў назву «аб прапісцы» або «пра гумовых кватэрах», быў унесены ў Дзярждуму прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным і ўхвалены Дзярждумай ў першым чытанні ў лютым 2013 года.

Ён уводзіць паняцце фіктыўнай рэгістрацыі і ўстанаўлівае за яе пакаранне аж да трох гадоў турмы
.

На думку уладаў, узмацненне жорсткасці кантролю за выкананнем правілаў рэгістрацыі па месцы жыхарства дапаможа змагацца з «гумовымі кватэрамі», у якіх фіктыўна рэгіструюць вялікую колькасць прыезджых. Праціўнікі законапраекта звяртаюць увагу на тое, што закон фактычна адраджае інстытут прапіскі і парушае канстытуцыйнае права на свабоду перамяшчэння. Пад петыцыяй супраць закона падпісаліся больш за 47 тысяч чалавек.

Каментары11

Цяпер чытаюць

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў65

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Усе навіны →
Усе навіны

Іран прапанаваў ЗША адкрыць Армузскі праліў і скончыць вайну2

Вецер у Мінску валіў дрэвы, пашкоджаныя чатыры аўтамабілі

Трамп прадказаў, што іранскія нафтаправоды ўзарвуцца з-за спынення прапампоўкі1

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро30

Кацярына Андрэева расказала, што ў калоніі ім паказалі частку прэс-канферэнцыі Калеснікавай, дзе яна дзякавала Лукашэнку7

Расійскага дэпутата паслалі на тры літары на прэміі «Шансон года» ВІДЭА17

Беларуска схадзіла ў скандальны рэстаран «Паедзем паядзім» і паскардзілася на сапсаваную смажаную бульбу8

Жонка Макрона пра гады ў статусе першай лэдзі: Я ўбачыла чарнату свету, дурасць, злосць2

Стралок, які ўварваўся на вячэру з Трампам, даслаў перад гэтым маніфест — вось што ў ім28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў65

У віцэ-спікеркі Каардынацыйнай рады Лізаветы Пракопчык сабралася $12 тысяч даўгоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць