Грамадства1313

Папа на інтранізацыі заклікаў бараніць слабых і ахоўваць прыроду

У Ватыкане адбылася цырымонія інтранізацыі новага папы. Папа Францішак адрокся многіх атрыбутаў раскошы, якія былі ўласцівы Ватыкану ў мінулым. Так, на цырымонію ён прыехаў не на браніраваным папамабілі, а ў адкрытым джыпе. Ён часта спыняўся, каб павітаць людзей, а адзін раз нават выйшаў з машыны, каб паблаславіць інваліда.
Нагадаем, што 13 сакавіка новым Папам быў абраны арцыбіскуп Буэнас-Айрэса Хорхе Марыё Берголіа, які выбраў сабе імя Францішак.

Сярод іншых нацыянальных сцягоў, на плошчы Святога Пятра заўважаны і бел-чырвона-белыя.

Сваю казань папа прамовіў на італьянскай мове.
Казань папы Францішка была прысвечана Святому Язэпу і паняццю, якое выражаецца ў ёмістым італьянскім слове «custodire» — захоўваць, ахоўваць, берагчы, дбаць, даглядаць — ва ўсіх ягоных значэннях: захаванне царквы, ахова прыроды, клопат пра дзяцей і старэйшых людзей, любоў да блізкага і дапамога самым слабым на гэтым свеце. Папа цытаваў папу Яна Паўла ІІ і святога Францішка з Асізі. «Улада — гэта служэнне», сказаў Францішак. Служэнне бедным, слабым, хворым, зняволеным, укрыўджаным, нагадаў папа.

На цырымоніі прысутнічалі афіцыйныя дэлегацыі з 130 краін.
Пасля імшы папа прыме высокіх гасцей у базіліцы Святога Пятра. У сераду папа сустрэнецца з дэлегацыямі 30 хрысціянскіх цэркваў, а таксама мусульманаў, юдзеяў, будыстаў, сікхаў і джайнаў. У пятніцу ён прыме дыпламатаў, акрэдытаваных пры Святым Пасадзе. На суботу ў яго запланаваная сустрэча з былым папам Бенедыктам XVI. А ў нядзелю ён узначаліць святкаваць Вербнай (Пальмовай) нядзелі.

Цырымонія інтранізацыі доўжылася толькі дзве гадзіны. У Бенедыкта XVI гэта цягнулася тры гадзіны.

Прадстаўнік канстанцінопальскага патрыярхата ў панядзелак абвясціў, што Яго Святасць архіепіскап Канстанцінопаля — Новага Рыма і ўсяленскі патрыярх Варфаламей I прыехаў у Рым
на цырымонію інтранізацыі папы рымскага Францішка. Такога не было ад 1054 года, з часу Вялікага расколу хрысціянскай царквы на заходнюю каталіцкую і ўсходнюю праваслаўную.

Са свайго боку, ватыканскія ўлады вырашылі, што падчас інтранізацыі Евангелле будуць чытаць не на лаціне, як гэта робіцца звычайна, а на грэчаскай мове ў знак павагі да праваслаўнай традыцыі.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады расказалі, як будуць змагацца з «акіянам аўтамабіляў» у дварах13

Ва Уздзенскім раёне на гіганцкай патэльні за раз прыгатавалі 150 кілаграмаў смажанай бульбы ФОТЫ7

У Мядзеле мужчына паставіў на паркоўку замест машыны табурэтку4

Прэзідэнт Сербіі Вучыч замест поўнай адстаўкі збіраецца перасесці ў крэсла прэм'ера2

Канцэрн Volkswagen скароціць 50 тысяч працоўных месцаў6

У Гродне сёлета набралі два беларускамоўныя класы для 16‑ці дзяцей17

У Касцюковічах адкрылі скульптуру «Алесь і Алеся» ФОТАФАКТ9

З'езд Саюза палякаў у Беларусі адклалі. Але Пачобут усё адно паедзе ў Гродна19

У Грэцыі падчас авіяшоу разбіўся і загарэўся самалёт-знішчальнік

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»5

Уіткаф і Кушнер ацанілі сустрэчу ў Кіеве. Зяленскі падарыў ім футболкі з надпісам «Київський режим»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць