Банк развіцця Беларусі па выніках дзейнасці за 2012 год атрымаў 1 трлн. 560,4 млрд. рублёў прыбытку, які значна перавышае памер прыбытку 2011 года (33,4 млрд. рублёў).Пра гэта паведамілі ў банку па выніках агульнага сходу акцыянераў, які адбыўся на мінулым тыдні пад кіраўніцтвам старшыні Назіральнага савета банка, прэм’
На пасяджэнні зазначалася, што мінулы год стаў першым поўным годам дзейнасці Банка развіцця. Асноўная частка прыбытку атрымана за кошт актыўных фінансавых аперацый, у тым ліку па крэдытаванні дзяржпраграм.
Разглядаючы вынікі працы, Мясніковіч зазначыў, што за непрацяглы перыяд дзейнасці Банку развіцця ўдалося атрымаць неблагі вынік: па актывах банк заняў чацвёртае месца па банкаўскай сістэме, інвестыцыйным карпаратыўным партфелі — пятае месца.
Таксама кіраўнік урада звярнуў увагу, што Банк развіцця гэта не проста банк. Гэта фінансавы інструмент урада, які скіраваны на вырашэнне складаных задач у эканоміцы: і па мадэрнізацыі арганізацый рэальнага сектара эканомікі, і па рэалізацыі мэтавых праграм у 2013 годзе.
Мясніковіч акцэнтаваў увагу на прыбытку банка і заявіў, што «прыбытак — гэта не асноўны паказчык Банка развіцця».«Банк развіцця — гэта інстытут развіцця краіны, і яго прыбытак павінен разглядацца як крыніца фарміравання рэсурснай базы для крэдытавання дзяржаўнай праграм», — сказаў прэм’ер.
Сфарміраваны ў 2012 годзе прыбытак дазволіў забяспечыць паказчыкі банка: рэнтабельнасць дзейнасці склала 19%, рэнтабельнасць актываў — 8,3%, рэнтабельнасць капіталу — 33,9%. Эфектыўнасць працы банка ў 2012 годзе значна перавышала сярэднія паказчыкі працы банкаўскай сістэмы.
За 2012 год Банкам развіцця забяспечаны рост асноўных паказчыкаў дзейнасці: рэсурснай базы — на 161%; аб’ёму прыцягнутых рэсурсаў — 133%; крэдытнага партфеля — у 4,8 разу.
Практычна палова прыросту рэсурснай базы была забяспечаная за кошт уласных сродкаў. На канец 2012 года іх аб’ём склаў 4,6 трлн. рублёў (17,9% у структуры пасіваў). Асноўны прырост забяспечаны за кошт павелічэння статутнага фонду (3 трлн. рублёў) і прыбытку 2012 года (1,6 трлн. рублёў).Рэсурсная база Банка развіцця за 2012 год павялічылася на 9,8 трлн. рублёў і склала 25,7 трлн. рублёў.
Крэдытны партфель Банка развіцця на 1 студзеня 2013 года склаў 10,2 трлн. рублёў.
Банк развіцця абслугоўвае 817 крэдытных дагавораў з кліентамі, у тым ліку за год заключана 66 дагавораў па новым крэдытаванні на агульную суму 3,1 трлн. рублёў.
У снежні 2012 года Банкам развіцця набытыя актывы банкаў на 5,7 трлн. рублёў у адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 29 снежня № 575 «Аб некаторых пытаннях набыцця ў 2012–2013 гадах актываў банкаў ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».
ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» створана ў адпаведнасці з указам прэзідэнта ад 21 чэрвеня 2011 года. Асноўнай мэтай Банка развіцця з’яўляецца развіццё сістэмы фінансавання дзяржаўных праграм і сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.
Каментары