Здарэнні33

Збітая ў Маладзечне медсястрычка сама толькі атрымала правы і марыла пра ўласнае аўто

23-гадовую Дашу збіў «МАЗ» 21 сакавіка. І праз тыдзень у сацыяльных сетках сотні спачуванняў адпраўляюць сям’і загінулай.

Даша была адзіным дзіцём у сям’і і маладой жонкай. Сябры дзяўчыны расказалі «НН» пра яе.

«Была вясёлай і добрай. У асноўным яна нас і збірала разам. Я яе моцна любіла і цяпер люблю! — узгадвае сяброўку Вераніка. —

Яна як зорачка была, такая ж яркая, усміхалася ўвесь час.

Заўсёды магла выслухаць, падтрымаць. Моцна любіла прыколы розныя: мы нават падарункі адна адной на невялікія святы рабілі такія, каб пасмяяцца разам. А перад большымі святамі, дзесьці за месяц, ужо ўсялякія конкурсы з ёй рыхтавалі».

Марыла пра сваё аўто

«У яе было шмат планаў, яна ўсё хацела паспрабаваць у жыцці. Не кожны можа пахваліцца такой энергічнасцю, такім аптымізмам. Нядаўна яна здала на правы — радавалася, казала: вось будзем разам ганяць ужо. Так і не паспелі...» — працягвае Вераніка

У мужа быў мікрааўтобус. Але падумвалі, каб і для Дашы меншае аўто купіць. З Юрам яны пабраліся шлюбам 1 кастрычніка 2011 года. А разам былі са школьнай парты.

«З гэтага часу мой лепшы сябар і сяброўка — гэта мой муж. Нездарма мы восем гадоў разам»,

— напісала за тыдзень да трагедыі Даша ў сацыяльных сетках.

Стала медыкам, а магла пайсці ў тэатральны

«Яна працавала ў неўролага медсястрой. Ці падабалася прафесія? Як сказаць: гэта ж праца з людзьмі, што само па сабе цяжка. Але магу сказаць, што

яна любіла дапамагаць людзям і ніколі ў дапамозе не адмаўляла»,

— раскавае Вераніка. У паліклініцы яна адпрацавала два гады па размеркаванні і вырашыла не сыходзіць.

Сяброўка Надзя вучылася з Дашай у школе. Кажа, што «апошнія два гады тая захаплялася біялогіяй і хіміяй — мэтанакіравана рыхтавалася да паступлення ў медыцынскі каледж. Напэўна, пасля дзяватага класа так вырашыла. А чаму менавіта медыцыну абрала, не ведаю нават». А да таго яны два гады правучыліся ў тэатральным класе.

«Рыхтавалі міні-пастаноўкі — нам выкладалася акцёрскае майстэрства. І Даша прымала актыўны ўдзел.

Не прыпомню, якія ролі ў яе былі, але запомнілася пастаноўка па Маякоўскім у Палацы культуры да Дня барацьбы з паленнем. У асноўным гэта былі дзіцячыя жартаўлівыя прадстаўленні для нашых аднагодкаў — 7-8 класы», — расказвае Надзя.

...На пахаванні было шмат людзей. Родныя, калегі, сябры. Былі нават тыя, з кім дзяўчына не бачылася пасля вучобы, а некалькі дзяўчат прыехалі з іншых гарадоў на развітанне.

***

Трагедыя здарылася 21 сакавіка каля 16.11. Дзяўчына пераходзіла дарогу па нерэгуляваным пешаходным пераходзе каля Чыгуначнага вакзала. Трапіла пад задняе кола «МАЗа». Загінула на месцы.

Заведзена крымінальная справа за парушэне ПДР, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»20

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Чым генетычна адрозніваюцца беларусы і літоўцы: новыя даныя24

Трамп вырашыў не ўводзіць пошліны за Грэнландыю і заявіў, што здзелка наконт вострава сфармуляваная5

Бег, хадзьба, сілавыя трэніроўкі? Навукоўцы адказалі, у чым сакрэт даўгалецця3

Памерла Іна Радаева4

У Інданезіі знайшлі найстаражытнейшыя ў свеце ўзоры наскальнага жывапісу

Кіт Келаг: Калі Украіна перажыве гэту зіму — перавага будзе на яе баку15

Пуцін прапанаваў узяць мільярд за членства Расіі ў Радзе міру з замарожаных актываў9

Улады Даніі адмаўляюцца ад перамоў з Трампам адносна Грэнландыі. Трамп патрабуе сказаць гэта яму ў твар9

На калготках ад Mark Formelle пасля мыцця імбірныя пернікі ператварыліся ў пухнатых вусеняў. Многім нават спадабалася1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»20

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020 годзе, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць