Надвор'е

Вышыня снежнага покрыва на ўсходзе Магілёўскай вобласці дасягнула 64 см

Вышыня снежнага покрыва на ўсходзе Магілёўскай вобласці да раніцы 31 сакавіка дасягнула 64 см, сведчыць карта, размешчаная на рэсурсе meteoinfo.by.

Днём 30 сакавіка ў гэтым рэгіёне выпала ад 1 да 3 мм ападкаў, што роўнае 1—3 см снегу.

У Мінску вышыня снегу складае 45 см, у Магілёве — 59, Віцебску — 35, Гомелі — 19, Брэсце — 12, Гродне — 8.

У Маскве таўшчыня снежнага покрыва роўная 69 см, у Кіеве, які тыдзень таму перажыў снежны буран, — 49 см, у Вільні — 20 см, у Варшаве — 3 см. Самы заснежаны горад на карце — Сергіеў Пасад, што на паўночным усходзе ад Масквы (82 см).

Паводле звестак беларускіх сіноптыкаў, цяперашні сакавік быў на 2—4 градусы халаднейшы за звычайны.
Такога халоднага і снежнага надвор'я ў першы месяц вясны не назіралася больш як паўстагоддзя.

1 красавіка ў паўночна-заходніх і цэнтральных раёнах прагназуецца моцны мокры снег. Ноччу чакаюцца ў асноўным слабыя адмоўныя, днём — слабыя станоўчыя тэмпературы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць