Афіша

Кніжная спадчына Радзівілаў на месяц вернецца ў Нясвіжскі замак

Выданні княжацкай бібліятэкі на месяц вернуцца ў сцены былой рэзідэнцыі «некаранаваных каралёў». Выстава «Кніжная спадчына Радзівілаў» адкрываецца сёння ў Нясвіжскім палацава-паркавым ансамблі.
Аб гэтым паведаміў загадчык аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі) Аляксандр Сцефановіч.

Усяго ў экспазіцыі будзе прадстаўлена 90 выданняў па гісторыі, тэалогіі, праву, філасофіі, творы мастацкай літаратуры, перыёдыка.
Гэта цікавыя экзэмпляры са збору Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі, якія цяпер беражліва захоўваюцца ў фондах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі НАН. «Таксама Прэзідэнцкая бібліятэка Рэспублікі Беларусь мае кніжныя зборы. У ёй захоўваецца больш як сто кніг з бібліятэкі Радзівілаў. У Нацыянальнай бібліятэцы налічваецца каля 500 выданняў, у ЦНБ НАН - амаль 3,5 тыс.», - сказаў Аляксандр Сцефановіч.

Асаблівая цікавасць - да выданняў аб старажытным магнацкім родзе, твораў, аўтарамі якіх з'яўляюцца прадстаўнікі роду Радзівілаў.

У час адкрыцця выставы адбудзецца прэзентацыя каталога «Бібліятэка Радзівілаў Нясвіжскай ардынацыі XVII ст.».
Выданне прадаўжае заснаваную ў 2010 годзе серыю каталогаў, якія адлюстроўваюць склад некалі буйнейшай прыватнаўласніцкай бібліятэкі Нясвіжскай ардынацыі князёў Радзівілаў XV - першай палавіны XX стагоддзя. «У першым каталогу (2011) было 27 дакументаў, сама кніга складаецца са 180 старонак. Другое выданне (2012) змяшчае 139 дакументаў на 629 старонках. У гэтым годзе плануем выпусціць першую кнігу трэцяга каталога. Усяго будзе чатыры часткі, у іх мы спадзяёмся змясціць амаль тысячу дакументаў», - дадаў Аляксандр Сцефановіч.

Гісторыя фарміравання Нясвіжскай ардынацкай бібліятэкі бярэ пачатак у XVI стагоддзі. Сёння яе часткі знаходзяцца ў бібліятэках Расіі, Фінляндыі, Польшчы, Літвы і Беларусі. З 2009 года архівы Радзівілаў і Нясвіжскай калекцыі кніг уключаны ў рэгістр ЮНЕСКА «Памяць свету».

Праект «Кніжнае спадчына Радзівілаў» арганізаваны сумесна Нацыянальным гісторыка-культурным музеем-запаведнікам "Нясвіж", Нацыянальнай бібліятэкай і ЦНБ НАН Беларусі.-

Каментары

Цяпер чытаюць

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі: Легітымнасці Ціханоўскай ад беларусаў зусім трошкі — каляофісныя структуры і пару неабыякавых чалавек111

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць