Здарэнні55

«Вада — не агонь, перажывём»

Ад вялікай вады церпяць не безназоўныя вёскі, церпяць жывыя людзі.

У афіцыйнай зводцы МНС ад 13 красавіка па краіне фігуруюць 80 падтопленых дамоў. Каб высветліць, што пакідаецца па-за статыстыкай і як рэальныя людзі перажываюць разводдзе Прыпяці, мы выправіліся ў 10-тысячны Петрыкаў Гомельскай вобласці.

Нізіннае месца паблізу суднарамонтнага завода заняло абарончую пазіцыю, абараняюцца ад Прыпяці. Старое рэчышча, перакрытае дамбай, мясцовыя жыхары называюць Бычок. Летам тут пляж, а цяпер яшчэ стаіць лёд і штодня прыбывае 5—8 сантыметраў вады.

Старыя хаты 1930-х гадоў пабудаваны ля Бычка на так званых тэрасах, ці узвышэннях, і вада іх амаль не кранае. Прадбачлівасць старых палешукоў — яны мінімізавалі наступствы паводкі для сваіх нашчадкаў.

Пасляваенныя пабудовы такой прадбачлівасцю не вызначаюцца. У 1970-х зямлю без разбору выдзялялі ўжо ў нізіне.

Гаспадар аднаго з такіх падворкаў на Прыпяцкім завулку Леанід тлумачаць, што зямлю пад хаты ім давалі ўлетку, а пра магчымыя наступствы тады ніхто не задумваўся. Усміхнуўшыся, ён кажа: «Вада — не агонь, перажывем». А потым праводзіць далонню рысу па плоце, прыкладна на вышыні пояса, гэтак затаплівала падворак падчас магутных паводак 1977 і 1979 гадоў.

«Сад шкада і жончыных кветак», — ківае гаспадар на затопленыя яловыя галінкі, што ўзімку ўкрывалі ружовыя кусты. Апроч таго вада падмывае сцяну, падмурак прасядае і ад яго цягнуцца пад самы дах дзве расколіны.

Гаспадыня ўжо перабралася да родных, а сам Леанід прыглядвае за хатай, каб не дапусціць марадзёрства. Да іх некалькі разоў прыязджалі з МНС, і ён, як і астатнія жыхары, паставіў подпіс пад адмовай ад эвакуацыі.

Замест журналістаў, яны б хацелі бачыць у сваіх хатах страхаўшчыкоў. Тыя, па іх словах, звычайна прыходзяць у пацярпелыя хаты, калі вялікая вада ўжо даўно сышла, часта толькі каб сказаць сваё рытарычнае: «У вас жа нічога не пашкоджана, навошта выклікалі?». У некаторых хатах гаспадары ўжо паспяваюць зрабіць рамонт за ўласныя сродкі, задоўга да бессэнсоўнага візіта. Людзі кпяць са страхаўшчыкоў і падбадзёрваюць сябе: «Якая калатнеча — мы ўсё выцерпім».

Палешукі спакойна адносяцца да паводкі, для іх вялікая вада — не самае моцнае выпрабаванне. На месцы бачыш, што МНС робіць ўсё магчымае і без дадатковых загадаў зверху.

Як расказвае Васіль Сцяпанавіч, гаспадар найстарэйшай хаты ва ўзбярэжнай нізіне, яго сусед, самастойна арганізаваў падвоз 5 грузавікоў пяску з ПМК для будаўніцтва дамбы. Але ахвотных дапамагчы Васілю Сцяпанавічу раскідваць рыдлёўкай пясок не знайшлося.

Людміла Міхайлаўна восем гадоў таму зламала нагу і з таго часу «вісіць» на мыліцах, яна штодня шпацыруе і сочыць за ўзроўнем вады. Паводкі не баіцца, яе дачка кажа: «Маці, пасадзім цябе ў лодку і завязем на гару». Дарэчы, менавіта на могілкавай гары яна і ратавалася ад паводкі ў маладосці.

Сялян з прылеглых да Петрыкава вёсак ратуюць на лодках. За дзень на маторцы выходзіць больш за 100 кіламетраў.

Пры гэтым цікава, што мясцовая ўлада таксама загадзя выдзеліла пясок для абароны вуліцы Узбярэжнай ад вады, але яе жыхары расцягнулі ўсе па сваіх гаспадарчых патрэбах.

Мясцовыя кажуць, што пры Саюзе праблем з падвозам матэрыялаў для будоўлі дамб і насцілаў не было, і з настальгіяй успамінаюць мінулае.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы7

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кампанія Sumsub, задзейнічаная ў апрацоўцы пашпартоў беларусаў, якія галасуюць на выбарах у КР, адрэагавала на публікацыю «НН»23

У Гомелі закрываецца мясцовая гандлёвая сетка «Аркада»1

У Слуцкім раёне двое работнікаў свінакомплексу распіхалі па мяхах 18 парасят2

Мужчыну ў Мінску будуць судзіць за «адмаўленне генацыду беларускага народа»16

Работнікі гомельскага прадпрыемства скардзяцца, што з пачатку года ім не плацяць заробкі2

Урад рэзка павялічыў вывазныя мыты на нафтапрадукты. Рост больш чым у 25 разоў

Кроў мужчыны, якога больш за 200 разоў кусалі змеі, стала асновай для ўніверсальнага супрацьяддзя

Аргенцінскі горад «на краі свету» адмаўляе, што з’яўляецца крыніцай хантавіруса

У «айці-вёсцы» пад Мінскам прадалі асабняк за 3,6 млн даляраў. Гэта самы дарагі дом у краіне ў красавіку10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы7

Гісторыя 12‑гадовай Веры ў мінскай інфекцыйнай бальніцы настолькі ўразіла беларусаў, што цяпер чарга з ахвотных дапамагчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць