Здарэнні

За распусныя дзеянні затрыманы 52-гадовы і 25-гадовы мінчане

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, 52-гадовы раней судзімы за хуліганства мінчанін, які нідзе не працуе, быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Першамайскага РУУС.
Сфатаграфаваўшы на мабільны тэлефон свае палавыя органы, мужчына на вуліцы Каліноўскага звярнуўся да групы дзяўчынак — пацікавіўся часам і, спасылаючыся на дрэнны зрок, папрасіў зверыць гадзіннік на мабільніку. На экране тэлефона дзяўчынкі ўбачылі распусныя фота, гаспадар здымкаў пры гэтым стаў перагортваць выявы. Спалохаўшыся, 12-гадовыя школьніцы ўцяклі, а дома расказалі пра здарэнне бацькам.

Як сказаў міліцыянерам затрыманы, дэманструючы гэтыя здымкі дзяўчатам, ён сексуальна ўзбуджаўся.
Высветлілася таксама, што такім чынам затрыманы гутарыў і са старэйшымі дзяўчатамі. Аднак тыя, убачыўшы фота, таксама паспяшаліся пайсці. У дачыненні да падазронага распачата крымінальная справа.

Яшчэ адзін такі выпадак здарыўся днямі на вуліцы Русіянава.

Вечарам дзяўчына вярталася дадому. Нечакана да яе падбег малады чалавек і, расшпіліўшы шырынку, пачаў дэманстраваць палавыя органы. Дзяўчына прыгразіла міліцыяй, але хлопца гэта не спалохала, і ён прадоўжыў. Паказаўся патруль ваеннаслужачых унутраных войскаў, да яго і паспяшалася дзяўчына. Маладога чалавека затрымалі. Зараз у дачыненні да 25-гадовага затрыманага таксама распачата крымінальная справа.

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку мяркуюць, што пацярпелых ад дзеянняў зламыснікаў можа быць больш.
Таму просяць усіх, хто пацярпеў ад гэтага, паведаміць у дзяжурную часць Першамайскага РУУС Мінска па адрасе: вул. Бялінскага, 10, тэлефон (017) 280-02-02. Фота затрыманых размешчаны на сайце ГУУС Мінгарвыканкама.

Каментары

Цяпер чытаюць

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі дыджэй зрабіў хітом дыскатэк «Калыханку»3

Трамп заявіў, што да Ірана накіроўваюцца амерыканскія вайсковыя караблі4

Гістарычны пералом. Вецер і сонца сталі галоўнымі крыніцамі электраэнергіі ў Еўрасаюзе19

Сэкс, смерць і здрада. У КНДР знялі прапагандысцкі фільм галівудскага ўзору4

У Крамлі пачаліся перамовы Пуціна з прадстаўнікамі Трампа1

Абвясцілі намінантаў на сёлетняга «Оскара». У фільма «Грэшнікі» 16 намінацый

Гардэроб Янкі Купалы вынеслі на мароз ФОТАФАКТ2

Праз канфлікт з экс-сяброўкай і менеджаркай спявачка Лера Яскевіч будзе вымушаная выдаліць усе свае песні18

У Францыі паведамілі падрабязнасці пра расійскі ценявы танкер, затрыманы ў Міжземным моры1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў9

Міністр сувязі: Абмежаванні мабільнага інтэрнэту закрануць 1,7 мільёна беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць