Аляксандр Класкоўскі. Кропкі над «і»77

У Крамлі ўжо ўсё вырашылі?

Масква калі і мае ў шуфлядзе нейкія сцэнары, то добра разумее цяжкасьці рэалізацыі. Таму ня ідзе на абардаж, а стараецца спакваля ўзяць тое, што можна ўзяць. Піша ў сваім блогу Аляксандар Класкоўскі.

Сусьветныя мэдыі адзначылі: учора на пасяджэньні расейскага ўраду ўпершыню старшыняваў Сяргей Іваноў (Фрадкоў у адпачынку).

У назіральнікаў умацоўваецца меркаваньне, што Пуцін вызначыўся зь пераемнікам. Прадказваюць, што неўзабаве Іваноў можа заняць крэсла прэм'ера, якое выглядае ідэальным трамплінам.

Адзначаюць, што за апошні час ягоны рэйтынг рэзка вырас. Паводле Лявады-цэнтру, іншы чалавек з абоймы імаверных наступнікаў Пуціна — Дзьмітры Мядзьведзеў, таксама першы віцэ-прэм'ер (менавіта ён, дарэчы, раней вёў паседжаньні ўраду, калі не было Фрадкова) ужо прыкметна саступае Іванову што да электаральнай папулярнасьці. Калі ўмоўнаму лібэралу Мядзьведзеву зараз аддалі б галасы 29% расейцаў, то тыповаму прадстаўніку чэкісцкай касты Іванову — ужо 37%. Гэтыя трэнды рэйтынгаў выглядаюць кіраванымі. Ва ўмовах жорсткага кантролю над электроннымі мэдыямі раскрутка пэўнай фігуры ёсьць у вырашальнай ступені справай тэхнікі.

Апошнім часам у экспэртным асяродзьдзі мусуецца пытаньне, ці стане, маўляў, Пуцін перадаваць у спадчыну наступніку, незалежна ад прозьвішча, беларускую праблему ў яе цяперашнім выглядзе (эўфэмізм, думаецца, празрысты). Тут ёсьць момант спэкуляцыі. Бо Крэмль хоць і мае шмат моцы рознага кшталту — ад нафтадаляраў да спэцыфічнага арсэналу спэцслужбаў, усё ня так проста.

Зразумела, што Маскве хацелася б мець у Менску — скажам так — болей згаворлівага, прадказальнага партнэра. Але ну як ты зладзіш тую зьмену ўлады? Не высаджваць жа, насамрэч, на парашутах Пскоўскую дывізію! Намэнклятурны пераварот — таксама малаімаверны, усе сядзяць як мыш пад мятлой. Рэвалюцыя? Народ выйдзе на вуліцы хіба што ў выпадку жахлівага эканамічнага абвалу, а Маскве не патрэбная катастрафічная краіна пад бокам. Застаецца ці не адзіны варыянт — палітычны праект, які належыць рэалізоўваць унутры краіны. То бок — паводле тых правілаў гульні, што накідаюцца дзейнай уладай. А тут усё схоплена.

Карацей, Масква калі і мае ў шуфлядзе нейкія сцэнары, дык добра разумее цяжкасьці рэалізацыі. Таму ня ідзе на абардаж, а стараецца спакваля ўзяць тое, што можна ўзяць. Гэта можна назваць мэтодай эканамічнага прэсынгу з палітычным складнікам.

У спорце прэсынг ужываецца, каб зьнясіліць суперніка, прымусіць яго памыляцца. Але можна нарвацца і на эфэктыўную контаргульню. Мы ўжо не аднойчы бачылі кінжальныя піяраўскія контаратакі.

Нэрвовы, вязкі матч цалкам можа перайсьці ў фазу Лукашэнка — Іваноў (ці Мядзьведзеў, што непрынцыпова, бо падзел на "галубоў" ды "ястрабаў" у крамлёўскай камандзе надта ўмоўны). Любы наступнік працягне тую ж сувора-прагматычную лінію ў беларускім пытаньні. Разам з тым, любой новай фігуры на чале Расеі ўжо не закінеш здраду інтэграцыйным запаветам Ельцына (пад гэту піяраўскую антытэзу рэгулярна трапляе ў менскіх філіпіках Пуцін). Эўфарычнае біцьцё чарак у Крамлі стала ўжо нечым кшталту грэцкага міту.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць