Палова ўладальнікаў дарагіх смартфонаў у Беларусі не карыстаюцца інтэрнэтам, а купляюць для іміджу
Пра гэта паведаміў сёння журналістам намеснік генеральнага дырэктара па маркетынгу, продажах і абаненцкім абслугоўванні ЗП «Велком» Роберт Дашан на прэс-канферэнцыі ў Мінску.Каля 40% пакупнікоў дарагіх мадэляў смартфонаў не карыстаюцца мабільным шырокапалосным інтэрнет-доступам.
Паводле дадзеных мабільнага аператара, толькі каля 60% уладальнікаў дарагіх тэлефонных апаратаў выкарыстоўваюць іх для выхаду ў Інтэрнэт.Астатнія 40% пакупнікоў смартфонаў набываюць іх, хутчэй за ўсё, каб падкрэсліць свой статус і адпавядаць модным тэндэнцыям.
Цяпер доля продажаў смартфонаў на беларускім рынку складае каля 43%.
-
Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць
-
Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская
-
Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва
Каментары