Грамадства99

Спецслужбы стварылі свае «праваабарончыя» арганізацыі?

У Брусэлі і Страсбургу з’яўляюцца невядомыя праваабарончыя арганізацыі з Беларусі «Відаць, гэта Міністэрства замежных спраў накіроўвала», — расказваюць у адной з такіх праваабарончых арганізацый пра візіт у Страсбург.

Нечаканае адкрыццё зрабіла для сябе праваабаронца Алена Танкачова: наша грамадзянская супольнасць нашмат багацейшая, чым ёй падавалася! Адкрыццё гэта яна зрабіла падчас нядаўняга візіту ў Страсбург на пасяджэнне Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы:

«Адным з прадстаўнікоў у рамках гэтай групы быў спадар, які прадстаўляўся праваабарончай арганізацыяй «Public association for protection of human rights».

Якая, паводле яго слоў, больш за 10 гадоў ажыццяўляе сваю дзейнасць на базе Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта і, нібыта, у гэтую арганізацыю аб’яднаныя прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці — выкладчыкі права і іншых гуманітарных дысцыплін».

Здаецца, ні пра гэтую арганізацыю, ні пра яе дзейнасць ніколі нічога не было чуваць.

Нават Google не дапамог выправіць гэтую недарэчнасць! Гэта не было б дзіўна, абураецца Танкачова, калі б праваабарончая арганізацыя была дзяржаўнай. Але Аляксей Траццякоў, які прадстаўляў «Public association», сцвярджае, што яны — недзяржаўныя.

Аднак Еўрарадыё знайшло ў Брэсце і гэту невядомую «Public association for protection of human rights», і яе кіраўніка. Ім апынуўся выкладчык Брэсцкага ўніверсітэта імя Пушкіна Іван Котляр. Яна сапраўды існуе з 1996 года. А што да актыўнасці…

Іван Котляр: «Пакуль яна (арганізацыя) займаецца тым, што садзейнічае выкладанню, адукацыі ў галіне правоў чалавека.

Дапамагае праводзіць канферэнцыі, семінары, якія штогод праходзяць у нашым універсітэце».

Але ж арганізацыя — рэспубліканская! І вось некалькі месяцаў таму, пасля чарговага пераабрання на пасаду кіраўніка гэтай «праваабарончай» арганізацыі, Котляр прымае валявое рашэнне:

«Прынятае рашэнне зрабіць арганізацыю паўнавартаснай — каб яна займалася і юрыдычнай абаронай, і інфармацыйнымі справамі…»

Сцвярджае, што ідэя гэтая прыйшла яму ў галаву без падказкі збоку. Відаць, першым крокам на шляху такой рэарганізацыі і стала прысутнасць прадстаўніка «Public association» у Страсбургу. Але чаму гэта быў не кіраўнік арганізацыі, а чалавек, якога зусім нядаўна ўвялі ў аргкамітэт?

Іван Котляр: «Ну, гэта не ад нас, я не ведаю — відаць, гэта Міністэрства замежных спраў яго накіроўвала…».

З’яўленне на пасяджэнні Рады Еўропы нікому не вядомай «праваабарончай» арганізацыі Танкачова звязвае з пошукам еўрачыноўнікамі «кампраміснай прадстаўленасці на пляцоўцы беларускай грамадзянскай супольнасці».

Алена Танкачова: «Будзем найбліжэйшым часам сведкамі таго, што будуць з’яўляцца прадстаўнікі ілжэграмадскіх арганізацый з ілжэмэтамі, і мы павінны быць да гэтага гатовыя».

Самае абуральнае, тлумачыць сваю рэакцыю праваабаронца, што яны «хаваюцца» за недзяржаўнасць: няхай бы казалі праўду, што яны прадстаўнікі праўладных арганізацый, і шчыра адстойвалі ў дыскусіях пазіцыю рэжыму.

Каментары9

Цяпер чытаюць

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім шматпавярховіку разам з ледзяшамі збілі і кандыцыянер ВІДЭА2

Фядута памыліўся (і гэта не першы раз!)36

Летам Нацыянальны мастацкі музей закрыецца на рэканструкцыю

У Расіі заявілі пра запаволенне працы Telegram2

Пасля расійскіх удараў ва Украіне не засталося ніводнай цэлай электрастанцыі10

У Гродзенскім заапарку найбольш цешацца з зімы жыхары Афрыкі ВІДЭА3

«Ігар Брыло сядзеў у камеры без туалета. Падчас следства ён «укінуў» па хабарах больш за 50 чалавек»3

Вечны прэзідэнт Уганды перамагае на выбарах сёмы раз. Ён кіруе краінай з 1986 года5

Як за апошні год змянілася колькасць беларусаў з ДНЖ у Польшчы? Цікавая тэндэнцыя12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»7

З праекта будаўніцтва мінскага метро выкінулі яшчэ дзве станцыі — «Кіеўскі сквер» і «Політэхнічную»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць