Гісторыя99

У Мінску прайшла дыскусія «Кастусь Каліноўскі: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля»

Няўтульным, залеўным вечарам 3 мая утульная зала раскошнага гатэля Crowne Plaza змясціла самую разнастайную публіку: выкладчыкі, юрысты, пенсіянеры і, галоўнае, шмат моладзі.

У дыскусіі бралі ўдзел выбітныя беларускія і літоўскія гісторыкі. Гэта Алесь Смалянчук — доктар гістарычных навук, прафесар Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, Дарус Сталюнас — намеснік дырэктара Інстытута літоўскай гісторыі; Андрэй Ціхаміраў і Ян Шумскі — абодва з Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук.

150 год таму на землях былой Рэчы Паспалітай распачалося паўстанне.

Дагэтуль не сціхаюць спрэчкі наконт Яські-гаспадара-з-пад-Вільні. Спроба разабрацца ў гэтым пытанні адбылася менавіта падчас публічнай дыскусіі «Кастусь Каліноўскі і паўстанне 1863-64 гадоў: канфлікт інтэрпрэтацый 150 гадоў пасля», арганізаванай Інстытутам палітычных даследаванняў «Палітычная сфера», літоўскім Інстытутам ВКЛ і Міжнародным кансорцыумам «ЕўраБеларусь» у рамках другой міжнароднай канферэнцыі «Аднаўленне Гісторыі: памяць і грамадства ў Цэнтральна-Ўсходняй Еўропы».

Першым давялося выступаць спадару Смалянчуку. «Я лічу, што канфлікт інтэрпрэтацый вельмі карысны, — кажа спадар Смалянчук. — Ён дазваляе задумацца яшчэ раз пра постаць Кастуся Каліноўскага».

Смалянчук лічыць, што псеўданім Яська-гаспадар з-пад-Вільні – калектыўны псеўданім, абгрунтоўвае ён гэта лінгвістычнымі даследаваннямі польскай беларускі Ніны Баршчэўскай. Гэта дае падставу меркаваць, што, акрамя Каліноўскага, значны ўнёсак у развіццё паўстанцкага руху ўнеслі і іншыя людзі. Імёны тых, хто схаваўся за псеўданімам, яшчэ дагэтуль невядомыя, і давядзецца шмат папрацаваць, каб іх даведацца. На ягоную думку, акрамя асобы Каліноўскага, важна зразумець і іншых паўстанцаў.

Дарус Сталюнас працягнуў размову. «У Літве стаўленне да паўстання іншае. Аб гэтым гаворыць яго назва. У Польшчы ці Літве вы ніколі не пачуеце назвы «Паўстанне Кастуся Каліноўскага», — літоўскі гісторык падкрэслівае гэта. — У Літве гэта называюць проста «Паўстанне 1863-1864 гадоў». Са словаў Сталюнаса вынікае, што ў літоўскай гістарыяграфіі Каліноўскі «вядомая постаць, аднак далёка не цэнтральная ў паўстанні».

Прадстаўнік Інстытута гісторыі Польскай акадэміі навук Ян Шумскі адразу акрэслівае межы выступлення – роля і ўплыў ЦК КПСС на выпрацоўку інтэрпрэтацый паўстання.

У заключным выступе Андрэй Ціхаміраў адзначае важнае для яго «пытанне этыкі». Ахвяры сярод мірных жыхароў і паўстанцаў – пытанне, на якое зараз спрабуюць адказаць шматлікія гісторыкі, у тым ліку і Ціхаміраў. На думку Ціхамірава нельга аднабакова падыходзіць да падзей паўстання.

Яшчэ гадзіну гісторыкі адказвалі на пытанні з месцаў. Асаблівай дыскусіі не было. На сустрэчу сабраліся пераважна аднадумцы.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Усе навіны →
Усе навіны

Турэцкага губернатара звольнілі за веласіпедныя легінсы ў абліпку13

Галкіпер Каба-Вэрдэ Вазінья, што стаў легендай чэмпіянату свету, знайшоў сабе новы клуб

Ратавальнікі патушылі пажар на «Інтэграле»

Галоўны пракурор Міжнароднага крымінальнага суда Карым Хан адхілены ад пасады праз абвінавачанні ў сэксуальных дамаганнях3

З букіністычных крам па ўсёй Германіі масава скупляюць кнігі. У чым прычына?11

У Польшчы праз адчыненае акно ў дом залез спалоханы лось ФОТА6

Пажары каля Мадрыда выйшлі з-пад кантролю

Другі вайсковец, які загінуў пры аварыі МАЗа пад Асіповічамі — 21‑гадовы тэнісіст з Віцебска8

На старыцы Дняпра пад Рагачовам злавілі двухметровага сома ФОТЫ6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Загнуўся бізнэс члена хакейнай каманды Лукашэнкі, які абяцаў пабудаваць лыжны манеж за Вярхоўным судом узамен на ласыя ўчасткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць