Андрэй Расінскі. Кадры

«Пэнэлёпа»

Крыстына Рычы ганарыцца сьвіным лычом.

poster

Вялікабрытанія – ЗША, 2006, каляровы, 101 хв.
Рэжысэр: Марк Паланскі
Ролі выконваюць: Крыстына Рычы, Джэймз МэкЭвой, Кэтрын О’Хара, Рыз Ўізэрспун, Пітэр Дзінклэйдж, Нік Фрост, Сайман Ўудз, Рычард Грант
Жанр: Мэлядрама, казка
Адзнака: 5,5 (з 10)

Пэнэлёпа нарадзілася ў старажытнай арыстакратычнай сям’і. Яна прыгожая, разумная, дасьціпная – вось толькі замест носа ў яе пятачок. Сямейны праклён будзе зьняты, калі Пэнэлёпу палюбіць нехта “такі ж, як яна сама”. Бацькі наладжваюць Пэнэлёпе агледзіны арыстакратаў-жаніхоў, але тыя толькі ўцякаюць, убачыўшы сьвіны лыч. Але аднойчы Пэнэлёпа знаёміцца з гульцом-недарэкай…

Казачная мэлядрама з сымпатычнай Крыстынай Рычы… са сьвіным лычам. Ангельскі палац, дзівосны пакойчык Пэнэлёпы, дзе яна абавязаная хавацца; уцёкі, горад са спакусамі, мэдыйны скандал, радасны хэпі-энд.

Карціна Марка Паланскага – гэта “Царэўна-жабка”, “Рымскія канікулы” данэліеўскія “33” і… падручнік для фэміністак.

Як і царэўна-жабка, Пэнэлёпа пазбавіцца праклёну празь любоў, як і “рымская прынцэса” – гераіня кідае свой палац. І як у сатыры Данэліі, чалавечак зь дзівосай – становіцца шальной знакамітасьцю, да якой цягнуцца ўсе. Але гэта ўсё легкадумна, неабавязкова й мэлядраматычна.

Брытанскія й амэрыканскія акторы радуюць гледача дасьціпнай сур’ёзнасьцю й пацешкамі. Актрыса Рыз Ўізэрспун села на матацыкл – і сталася прадусаркай фільму. Нік Фрост забаўляе жэстамі (“Тыпу крутыя мянты”), капрызьліва крычыць Сайман Ўудз.

“Патрыярхальны” казачны фільм упадабаюць схільныя да аўтатрэнінгу фэміністкі. Любоў, што выбаўляе ад праклёну, ня могуць даць Пэнэлёпе мужчыны. Яна мусіць палюбіць сябе сама. А мужчына, муж, палюбоўнік – так – для камплекту гераіні, якая ганарыцца сваім абліччам і сваім “гендэрам”.

Сэансы ў менскіх кінатэатрах.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць