Афіша

Прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай — 27 мая

27 мая (панядзелак) у Мінскай абласной бібліятэцы імя Пушкіна (вул. Гікалы, 4) адбудзецца прэзентацыя кнігі Галіны Каржанеўскай «Што варта радасці і слёз…» «Біяграфія ў вершах і нарысах» — так акрэсліваецца жанр кнігі.

Крытык Усевалад Сцебурака ў сваёй рэцэнзіі адзначае:

«Кніга спадарыні Каржанеўскай сталася не проста фіксацыяй рэальных падзеяў з асабістага жыцця і лёсу сямейнікаў ды землякоў, але і іх праекцыяй ва ўнутраным свеце чалавека і творцы.

Паводле задумы аўтара, у кнізе структурна выдзеленыя дзве часткі. Асобна адлюстраваныя два перыяды жыцця: ранні, звязаны са Случчынай, і пазнейшы — злучаны з Лагойшчынай, дзе спадарыня Каржанеўская жыла ў вёсцы Янушкавічы і настаўнічала ў мястэчку Плешчаніцы».

У вечарыне возьмуць удзел людзі, жыццё якіх звязанае са Случчынай і Лагойшчынай, калегі і сябры аўтаркі. Выступяць Раіса Баравікова, Фелікс Баторын, Ніна Галіноўская, Алесь Емяльянаў.

Пісьменнікі Барыс Пятровіч і Алесь Пашкевіч, заснавальнікі і рэдактары серыі «Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў «Кнігарня пісьменніка», у якой выйшла кніга Галіны Каржанеўскай, раскажуць пра новыя выданні.

Народныя песні выканае гурт «Сёмуха». У праграме вечара — дэманстрацыя слайдаў з кнігі, багата ілюстраванай фотаздымкамі з асабістага архіва Галіны Каржанеўскай.

Пачатак у 17.30. Уваход вольны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць