Грамадства1818

Пракурор Віцебскай вобласці прапанаваў рэанімаваць раскулачванне

Пракурор Віцебскай вобласці, прапанаваў увесці канфіскацыю маёмасці людзей, якія не могуць растлумачыць, за якія грошы набытыя дарагія дамы і машыны.

За 4 месяцы гэтага года ў Віцебскай вобласці здзейснена 149 злачынстваў карупцыйнай скіраванасці. Больш чым палова з іх — хабары.

Гэтыя лічбы прыводзіліся на паседжанні круглага стала ў пракуратуры Віцебскай вобласці, на якім пракуроры разам з бізнэсоўцамі, прамыслоўцамі і прадстаўнікамі органаў улады шукалі сумесныя шляхі барацьбы з карупцыяй. Падчас паседжання адзначалася, што колькасць выяўленых злачынстваў карупцыйнай скіраванасці ў Віцебскай вобласці расце трэці год запар, і закрываць вочы на гэтую праблему ўжо проста непрыстойна.

Людзі за хабар уладкоўваюцца на працу, здаюць экзамены, атрымліваюць бальнічныя лісты, праходзяць дзяржтэхагляд…
Часцей за ўсё, паводле дадзеных пракуратуры Віцебскай вобласці, карупцыйныя злачынствы фіксуюцца ў сферах прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, установах аховы здароўя і адукацыі.

Як адзначыў пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско, антыкарупцыйнае заканадаўства мае патрэбу ва ўзмацненні. У прыватнасці, ён прапанаваў зрабіць абавязковай канфіскацыю маёмасці пасля асуджэння чалавека за карупцыйнае злачынства. Пакуль гэтая норма выкарыстоўваецца не ва ўсіх выпадках. Акрамя таго, пракурор звярнуў увагу на тое, што асобныя нашы суграмадзяне маюць шыкоўныя асабнякі і дарагія іншамаркі, афіцыйна атрымліваючы нязначны прыбытак. Ён прапануе ўнесці ў заканадаўства норму, якая абавяжа такіх грамадзян даказваць атрыманне імі сродкаў на дарагія пакупкі, а ў выпадку, калі гэта даказаць немагчыма, увядзе канфіскацыю дарагой маёмасці ў даход дзяржавы. Без якіх-небудзь доказаў, што гэтая маёмасць набытая злачынным шляхам.

Варта адзначыць, што такая прапанова супярэчыць асноватворнаму прынцыпу крымінальнага судаводства — прэзумпцыі невінаватасці, паводле якой чалавек не павінен даказваць, што ён не злачынца.
Менавіта па такім прынцыпе вялося раскулачванне сялян у часы Сталіна, калі для канфіскацыі маёмасці хапала толькі таго факту, што чалавек жыве лепш за іншых.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках3

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей2

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

За хабар затрымалі топ-менеджара аднаго з найбуйнейшых аграпрадпрыемстваў Гродзенскай вобласці3

Орбан — пакуль адзіны з лідараў у ЕС, хто пагадзіўся на членства ў Радзе міру Трампа2

Нявестка Бэкхэмаў. Што вядома пра Ніколу Пэльц, якая пасварылася з Дэвідам і Вікторыяй3

Максім з Гродна ў свае 16 гадоў стаў топавым грумерам Беларусі — вось яго гісторыя1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»38

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць