Грамадства

15-16 чэрвеня закрываецца рух усіх відаў транспарту ў раёне вул. Сталетава ў Мінску

У працу грамадскага транспарту ў Мінску 15–16 чэрвеня ўносяцца змены ў сувязі з асфальтаваннем вул. Сталетава. Пра гэта паведамілі ў дзяржаўнай установе «Сталічны транспарт і сувязь».

На час вытворчасці работ закрываецца рух усіх відаў транспартных сродкаў. Рух тралейбуса № 33 арганізуецца ад дыспетчарскай станцыі «Адоеўскага» да вул. Акадэмічнай, з боку ДС Дражня — адмяняецца, тралейбуса № 34 з боку ДС Зялёны Луг-3 — да РК Акадэмічная, з боку ДС Ангарская-4 — да Запарожскай пл. з прысваеннем № 34Д, тралейбуса № 35 з боку ДС Славінскага — да вул. Акадэмічнай, з боку ДС Серабранка — да Круглай пл. (па маршруце № 35Д).

Аўтобусы № 20С, 76Э будуць хадзіць па вул. Ваўпшасава, Даўгабродскай, зав. Казлова, Акадэмічнай з выкананнем прыпынкаў «Круглая пл.», «Ст.м. Трактарны завод» у абодвух напрамках, № 59 — па вул. Ванеева, Даўгабродскай, зав. Казлова, Акадэмічнай з выкананнем прыпынкаў «Будзённага», «Ст.м. Трактарны завод», «Паліклініка № 14» у абодвух напрамках.

У мэтах кампенсацыі знятага тралейбуснага руху арганізуецца работа часовага аўтобуснага маршруту № 934 «ДС Дражня — пл. Бангалор» з рухам па вул. Радыяльнай, Запарожскай, Анаева, Мендзялеева, Уральскай, Даўгабродскай, зав. Казлова, Акадэмічнай, Сурганава ў абодвух напрамках з выкананнем усіх прыпынкаў. Прыпыначны пункт «Запарожская пл." пры руху ў кірунку пл. Бангалор будзе ажыццяўляцца на прыпыначнай пляцоўцы каля сярэдняй школы № 69.

Пасажырам, якія маюць шматразовыя праязныя дакументы на тралейбус, даецца права праезду без дадатковай аплаты ў аўтобусах маршрутаў № 20С, 59, 934.

Каментары

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць