Грамадства55

На Віцебшчыне з дзвюх абласных газет зрабілі адну

На інфармацыйным рынку Віцебскай вобласці з’явілася новае друкаванае СМІ — газета «Віцебскія весткі».

Яна аб’яднала два абласныя выданні — «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова». Першы нумар газеты выйшаў 2 ліпеня.

Рашэнне аб рэарганізацыі гэтых газет прыняў заснавальнік — Віцебскі аблвыканкам. Ад новага выдання ён чакае «стварэння якаснага, прафесійнага інфармацыйнага прадукту, які выключыць дубляванне інфармацыі». Акрамя таго, заснавальнік спадзяецца, што «аб’яднанне дзвюх абласных газет у адну дазволіць пазбегнуць распылення фінансавых сродкаў».

Як і папярэднікі, «Віцебскія весткі» будуць выходзіць тры разы на тыдзень — у аўторкі, чацвяргі і суботы, але аб’ём нумароў павялічыцца. Пры аб’яднанні дзвюх рэдакцый у адну давялося расстацца з некаторымі супрацоўнікамі.

Абавязкі галоўнага рэдактара «Віцебскіх вестак» выконвае Алена Сыс, былы намеснік рэдактара «Віцебскага рабочага».

Наклад першага нумара новай газеты — 12 700 асобнікаў. Яго вёрстка і дызайн амаль такія ж, як былі ў «Народнага слова». Першы нумар прысвечаны святкаванню Дня горада Віцебска і Дня незалежнасці. Сярод іншых публікацый можна адзначыць рэпартаж з будаўніцтва Віцебскай ГЭС, на якой працуюць кітайскія спецыялісты, інтэрв’ю з навукоўцам з Полацка Уладзімірам Лобачам, матэрыял пра будучы віцебскі музей Юрыя Пэна і мастака-рэстаўратара яго карцін Юрыя Кегелеве.

«Народнае слова» выходзіла з 4 студзеня 1991, «Віцебскі рабочы» — з 11 лістапада 1917.

Электроннага варыянта новага выдання пакуль няма. Плануецца, што анлайн-версія «Віцебскіх вестак» будзе знаходзіцца на сайце былога «Віцебскага рабочага» — www.vitnews.by. Але ў дадзены момант ён на рэканструкцыі. Пакуль рэдакцыя газеты раіць чытаць яе ў «жывым» фармаце: выпісваць ці купляць у кіёсках «Саюздруку».

Каментары5

Цяпер чытаюць

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі41

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп запрасіў у Раду па Газе 50 краін, у тым ліку Расію, Украіну, Кітай, Польшчу і Беларусь7

Памяшканне, дзе жывуць тысячы матылькоў, выставілі на продаж у Мінску

Беларуску не пусцілі ў Лаос па бязвізе, бо пра яго не ведалі3

Старшыня Брэсцкага аблвыканкама палез у палонку, але забыў, у які бок хрысцяцца ВІДЭА7

У цэнтры Мінска пасля ДТЗ перавярнулася машына хуткай дапамогі2

У некаторых беларускіх рэстаранах можна падзяліць рахунак па QR-кодзе

Расія нанесла чарговы ракетны ўдар па Кіеве: частка горада засталася без святла і вады, тысячы дамоў — без цяпла7

Блогерка Баба Нюра адпачывае па сістэме all inclusive у Амане. Расказала, колькі гэта каштавала6

ЗША адправілі самалёты ў Грэнландыю

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі41

Рудкоўскі: Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць