Эканоміка11

Расія адкрыла на мяжы з Беларуссю каранцінныя пасты

Галоўнае ўпраўленне МНС Расіі па Смаленскай вобласці адкрыла каранцінныя пасты на мяжы з Беларуссю для прадухілення распаўсюджання афрыканскай чумы свіней (АЧС).

З 15 гадзін 9 ліпеня і да асаблівага распараджэння пасты пачалі працаваць на тэрыторыі Веліжскага, Руднянскага і Краснінскага раёнаў у месцах перасячэння дзяржаўнай мяжы РФ і Рэспублікі Беларусь каля населеных пунктаў Сянькова, Ржаўка, Селуянава, Заазер’е. На іх арганізавана дзяжурства пажарных разлікаў Федэральнай супрацьпажарнай службы Смаленскай вобласці і абласнога пажарна-ратавальнага цэнтра, гаворыцца ў паведамленні ўпраўлення.

Рассельгаснагляд апавясціў дэпартамент ветэрынарнага і харчовага нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі аб тым, што ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней у Віцебскай вобласці ўводзяцца часовыя абмежаванні на ўвоз з тэрыторыі гэтай вобласці ў Расію свіней, спермы кныроў, свініны і сырых свіных мясапрадуктаў, вырабаў са свініны і кармоў для свіней. Апрача таго, павінна быць прыпынена сертыфікацыя прадукцыі са свініны, вырабленай з выкарыстаннем мясной сыравіны з Віцебскай вобласці.

Генетычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы свіней быў выяўлены ў філіяле «Лучоса» АТО «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў». 2 ліпеня Мінсельгасхарч паведаміў аб прыпыненні «экспарту свойскіх і дзікіх свіней, мяса і прадуктаў зарэзу ад іх, усіх відаў харчовых прадуктаў, атрыманых ад такіх жывёл», з тэрыторыі Віцебскай вобласці ў сувязі з «павышаным захворваннем пагалоўя свіней у філіяле «Лучоса» ААТ «Віцебскі камбінат хлебапрадуктаў» і неабходнасцю ўдакладнення дыягназу.

Успышка захворвання таксама была зарэгістраваная ў Іўеўскім раёне Гродзенскай вобласці.

Часовую забарону на ўвоз свіней і свініны з Беларусі ўвялі Расія, Украіна, Польшча, Літва і Латвія. Кіраўнік літоўскай ветэрынарна-харчовай службы Ёнас Мілюс назваў сітуацыю з распаўсюджваннем АЧС у Беларусі «амаль некіруемай».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Усе навіны →
Усе навіны

У гульца «Арсенала» проста на футбольным полі зляцелі майткі ФОТАФАКТ4

Беларускі павільён у Венецыі называюць сёлета адным з найлепшых. ШМАТ ФОТА з адкрыцця25

Суд адхіліў гучны пазоў Ілана Маска супраць кампаніі OpenAI і яе кіраўніка Сэма Альтмана

Трамп заявіў, што адмяніў новы ўдар па Іране па просьбе лідараў Катара, ААЭ і Саудаўскай Аравіі4

Навукоўцы навучыліся змушаць тканкі мышы запускаць працэс рэгенерацыі, як у яшчарак

Ва Украіне тэлефонныя махляры абдурылі на буйную суму былога прэм'ера1

Пад Гроднам фатографу ўдалося зняць лютую бойку двух баброў ВІДЭА2

У Мінскім раёне загадчык дома культуры вырошчваў каноплі3

Сабаленка пахвалілася акрэдытацыяй на «Ралан Гарос» для свайго сабакі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна6

«Жэня пагадзіўся на будоўлю, а не ваяваць. І толькі калі выйдзе з запою!»: як прадалі ў расійскую армію жыхара Лёзна. Ахвяра не адна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць