Грамадства77

Актывісты сабралі 4000 подпісаў за ўсталяванне помніка Каліноўскага ў Мінску

9 ліпеня скончылася кампанія па зборы подпісаў сярод жыхароў Мінска за будаўніцтва помніка лідару нацыянальна-вызвольнага паўстання ў 1863—1864 гг. Кастусю Каліноўскаму. За гэтую справу ўзяліся актывісты грамадскай арганізацыі «Альтэрнатыва».

«Праз некалькі месяцаў працы з людзьмі, маніторынгу горада, мы прынялі рашэнне наконт месца ўсталявання помніка, — расказаў ініцыятар кампаніі Алег Корбан. — Трэба разумець, што сёння ўлада не пойдзе на саступкі і падарункі-то бок нельга паставіць гэты помнік на Кастрычніцкай плошчы ці побач з адміністрацыяй. Таму мы самі вызначылі кропку: сквер, які пачынаецца з вуліцы Каліноўскага, побач з праспектам Незалежнасці».

Гэты сквер ідзе якраз у бок царквы Усіх Святых. У часе будаўніцтва протаіерэй Фёдар Поўны ініцыяваў перайменаванне вуліцы, дзе месцілася будучая царква, ва Усіхсвяцкую.

На сёння сабрана каля 4000 подпісаў. Паўтысячы з іх належаць тым, хто жыве побач з самой царквой на вуліцы Каліноўскага. То бок пэўнае жаданне з боку грамадства ёсць.

Побач з месцам, якое абрала «Альтэрнатыва», знаходзяцца Усходнія могілкі, дзе пахаваныя дзеячы беларускай культуры: Быкаў, Караткевіч, Мулявін. Штогод побач з паркам традыцыйна праходзіць шэсце ў Курапаты. Да таго ж, адзначаюць актывісты, што з гэтай кропкі ў горад трапляюць турысты з Масквы і пралягае дарога да аэрапорту. Таму яны лічаць абранае месца даволі прыярытэтным.

«За гэты час да кампаніі было ў цэлым пазітыўнае стаўленне, — працягвае Корбан. — Свае подпісы пакінулі многія грамадскія і палітычныя актывісты. Таксама ідэю падтрымалі музыкі, у тым ліку Аляксандр Памідораў і Зміцер Вайцюшкевіч.

Апроч таго, мы звярталіся да некаторых асобаў з праўладных арганізацый з просьбай падтрымаць ініцыятыву подпісам альбо заявай. Але, як паказала практыка, да актыўных дзеянняў яны не былі гатовыя».

Прынамсі, спадар Чаргінец на словах падтрымаў ініцыятыву, ён за тое, каб помнік аднаму з асноўных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага паўстання быў у Мінску. Але подпіс свой паставіць не спяшаецца.

Такая ж рэакцыя была і ў Паўла Якубовіча, галоўнага рэдактара газеты «Советская Белоруссія», і ў кіраўніцтва ЦК БРСМ, апошнія ўвогуле гэтую прапанову разглядаюць па сённяшні дзень. Усе яны на словах не супраць помнікаў, але да публічных выказванняў пакуль не гатовыя.

Падчас абходу кватэраў і збору подпісаў на вуліцы мы заўважылі, што людзі да акывістаў ставяцца пераважна станоўча. Большасць ведаюць, хто такі Каліноўскі, разумеюць важнасць падзей, якія адбываліся на нашай зямлі.

Учора актывісты запакавалі сабраныя подпісы, падпісалі зварот і даслалі лісты да кіраўніка Мінскага гарсавета дэпутатаў, да міністра культуры, да старшыні Мігнарвыканкама.

«Цяпер мы хочам дабіцца ад улады, па-першае, прызнання, што такі помнік у сталіцы мусіць быць, — кажа Алег Корбан. — Па-другое, каб быў абвешчаны конкурс на лепшы праект помніка. Я думаю, гэта магло б адбыцца пры падтрымцы ландшафтнай камісіі пры гарвыканкаме. Можна далучыць і нашых вядомых беларускіх скульптараў.

У пачатку 90-х былі пэўныя праекты помнікаў, яны даволі цікавыя, можна спрабаваць выкарыстоўваць і іх.

Актывісты плануюць усталяваць помнік цягам 2014 года. «У гэтым усё роўна ўжо не паспеем, а наступны год якраз юбілейны».

Актывісты плануюць, што помнік будзе створаны і ўладкаваны за кошт дзяржавы. Але не выключаюць, што можа паўстаць пытанне недахопу грошай. У такім выпадку «Альтэрнатыва» пры дапамозе іншых арганізацый гатовая зладзіць збор народных сродкаў. Тады гэта будзе насамрэч народны помнік, які пабудуюць людзі.

Каментары7

Цяпер чытаюць

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Усе навіны →
Усе навіны

Хакейнае «Дынама» прымусілі зменшыць цэны на квіткі

Пад Масквой разбіўся лёгкаматорны самалёт. Верагодна, яго збіла расійская СПА

У Стоўбцах з’явіўся арт-аб’ект па матывах Мікеланджэла1

З расійскай Бураціі пайшлі ваяваць супраць Украіны бацька і сын. Абодва загінулі3

У Чэхіі адбыўся пажар на прадпрыемстве ВПК, падобны да тэракту. Прэм'ер тэрмінова вярнуўся ў краіну

Пенсіянеры, актывісты, шматдзетныя бацькі: хто трапіў у спіс з 250 памілаваных палітвязняў1

Бухгалтарку з Мінска асудзілі на 8,5 года па справе «дваровых чатаў»2

Пагоня, ліцвінізм і міграцыя: як літоўцы бачаць беларусаў і Беларусь32

На Камароўцы значна зменшыліся цэны на клубніцы і персікі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце6

У дзень, калі памілавалі палітвязня Дароніна, ягонай жонцы прысудзілі 8,5 гадоў калоніі за ўдзел у дваровым чаце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць