Эканоміка77

З 1 верасня кіраўнікам камерцыйных арганізацый абмяжуюць памер заробкаў

Зарплата кіраўнікоў камерцыйных арганізацый з 1 верасня не павінна перавышаць больш як у 8 разоў сярэднюю заработную плату па прадпрыемстве.

Каэфіцыент суадносін сярэдняй заработнай платы кіраўніка камерцыйнай арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці і сярэдняй заработнай платы па арганізацыі ў цэлым не можа перавышаць 8,0. Такое рашэнне ўтрымліваецца ў пастанове Савета міністраў № 597 ад 8 ліпеня 2013 года, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Яно набывае моц 1 верасня 2013 года.

Згодна з дакументам, рашэнне аб вызначэнні пэўнага памеру каэфіцыента прымаецца органам, з якім заключылі кантракт, калі іншае не ўстаноўлена прэзідэнтам.

Пры гэтым у дачыненні да кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае больш як 50%, уключаючы банкі, гэты каэфіцыент узгадняецца: да 6,0 уключна — з органам, якія ажыццяўляюць уладальніцкі нагляд; больш як 6,0 і да 8,0 уключна — з органам, які ажыццяўляе ўладальніцкі нагляд, і прэм’ер-міністрам.

Пры невыкананні па выніках паўгоддзя двух і больш паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеных ва ўстаноўленым парадку, каэфіцыент устанаўліваецца не больш як 4,0 уключна.

У наступным каэфіцыент, вызначаны ў кантракце з кіраўніком камерцыйнай арганізацыі, устанаўліваецца пры выкананні за квартал усіх паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця, даведзеных ва ўстаноўленым парадку.

Пры разліку каэфіцыента не ўлічваюцца дзяржпрэміі, гадавыя бонусы, матэрыяльная дапамога і шэраг іншых выплат.

«Кіраўнікам арганізацый незалежна ад формы ўласнасці не налічваюцца і не выплачваюцца ўсе віды прэмій, бонусаў і ўзнагарода па выніках працы за год пры наяўнасці страты ад рэалізацыі прадукцыі, тавараў (работ, паслуг) за справаздачны перыяд у параўнанні з папярэднім перыядам па арганізацыі ў цэлым і (ці) завінавачанасці па выплаце заработнай платы», — гаворыцца ў пастанове.

Саўмін рэкамендуе ўласнікам маёмасці арганізацый недзяржаўнай формы ўласнасці, у тым ліку арганізацый, у статутным фондзе якіх доля ўласнасці дзяржавы складае менш як 50 працэнтаў, устанаўліваць умовы аплаты працы кіраўнікоў у адпаведнасці з палажэннем аб умовах аплаты працы кіраўнікоў дзяржаўных арганізацый і арганізацый з доляй уласнасці дзяржавы ў іх маёмасці, зацверджанай гэтай пастановай.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Усе навіны →
Усе навіны

Кір Стармер заявіў, што яму надакучылі дзеянні Пуціна і Трампа10

Юрый Караеў марыць зладзіць штурм Мірскага замка мангола-татарамі23

Ва ўрадзе загаварылі пра вяртанне да ўнутраных авіярэйсаў1

У Мінску літаральна за палову дня здалі ў арэнду кватэру без аздаблення. Але людзі абураюцца4

Марыю Калеснікаву віталі апладысментамі падчас канцэрту ў Берліне8

Вяртанне дадому можа стаць самай небяспечнай часткай місіі для касманаўтаў «Артэміды-2»

Беларуска ўклала каля пяці тысяч еўра ў сэканд-хэнд у Польшчы, а цяпер спрабуе яго прадаць1

Праўладная спявачка праспявала на хакейным матчы «Белоруссія» — і атрымала заслужаную тону хейту23

Аказваецца, на Нямізе, калі гарэў аўтамабіль, узрываліся пальчыкавыя батарэйкі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго5

Паступова выйшлі на волю арыштаваныя па «Справе кнігароў». Акрамя аднаго

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць