Эканоміка

Moody's прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2013 г. на 2%

Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Moody’s прагназуе рост ВУП Беларусі ў 2013 годзе на ўзроўні 2%. Такая ацэнка прыводзіцца ў ліпеньскай справаздачы агенцтва, прысвечанай Беларусі.

Паводле меркавання аналітыкаў рэйтынгавага агенцтва, сёлета інфляцыя ў Беларусі складзецца на ўзроўні 20%, а ў наступным годзе знізіцца да 16%. У той жа час рост ВУП, паводле ацэнак Moody’s, складзе ў 2014 годзе 2,5%, а сёлета — 2%.

Аналітыкі Moody’s лічаць, што эканамічны рост у Беларусі цесна звязаны з магчымасцю атрымання знешняй падтрымкі.

«Рост стаў залежаць ад знешняй дапамогі і энергетычных субсідый з Расіі. Знешнія запазычанні забяспечвалі рост зарплат, высокія тэмпы крэдытавання, а таксама субсідыі для насельніцтва і прадпрыемстваў», — гаворыцца ў аналітычнай справаздачы Moody’s.

Паводле меркавання аналітыкаў агенцтва, такая сітуацыя прывяла да зніжэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, росту дэфіцыту бягучага рахунку плацежнага балансу і павелічэння знешняга доўгу.

Паводле ацэнак рэйтынгавага агенцтва, золатавалютныя рэзервы Беларусі, улічваючы плацяжы па знешнім доўгу і аб’ёмы імпарту, застаюцца на нізкім узроўні, што робіць іх «уразлівымі ад знешніх шокаў».

«Фінансаванне Расіі павінна дапамагчы пераадолець бліжэйшыя патрэбы ў знешняй ліквіднасці, аднак пакуль асноўныя скажэнні ў драйверах эканамічнага росту не ліквідаваныя, эканоміка і здольнасць краіны плаціць па даўгах будуць заставацца ва ўразлівым становішчы з-за пагрозы адмовы Расіі аказаць падтрымку», — мяркуюць аналітыкі Moody’s.

Рэйтынгавае агенцтва звяртае ўвагу, што ў 2013 годзе Расія па лініі Антыкрызіснага фонду ЕўзАзЭС завяршае выдзяленне Беларусі крэдытных рэсурсаў (3 млрд. долараў), якія былі выдадзеныя траншамі на працягу трох гадоў. «Пагаднення пра наступнае фінансаванне пакуль няма», — адзначаюць аналітыкі Moody’s.

Як паведамлялася раней, беларускія ўлады запланавалі на 2013 год рост ВУП на ўзроўні 8,5%.

Адной з ключавых умоў дасягнення высокіх тэмпаў эканамічнага росту з’яўлялася мадэрнізацыя эканомікі. Сёлета Беларусь запытвала ў Расіі 2,5 млрд. долараў для мадэрнізацыі прадпрыемстваў. Аднак расійскія ўлады заявілі пра тое, што гатовы крэдытаваць толькі сумесныя (беларуска-расійскія) праекты.

Рост ВУП Беларусі ў першай палове 2013 года склаў 1,4%.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро11

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Усе навіны →
Усе навіны

«Вышэйшае кіраўніцтва Беларусі ў гісторыі з Чарнобылем выявіла вышэйшы пілатаж халуйства»11

Пастаўскі малочны завод патлумачыў, чаму піша ганебную «Белоруссию» на сваіх пачках59

Ціханоўская ў гадавіну Чарнобыля: Расійская ядзерная зброя робіць беларусаў закладнікамі імперскіх амбіцый Расіі10

Чацвёрты від змей можа з'явіцца ў Беларусі праз змяненне клімату5

Беларусь накрылі снег і штармавы вецер ФОТА, ВІДЭА2

У заўзятаркі на трыбуне спынілася сэрца падчас матча «Баранавічаў» і «Дынама-Мінск»1

«Фемінізм у маім выпадку перамог». Вераніка Станкевіч — пра дапамогу палітвязням у «Вольных» і планы на вяселле з Івуліным30

У Афрыцы збілі расійскі верталёт12

Пяць чалавек пацярпелі пры пашкоджанні трубаправода з сернай кіслатой з-за атакі дронаў на Валагодскую вобласць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро11

«Сямейка са Смаленска. Крычалі, што ім трэба ехаць». П'яны пасажыр пабіўся з ахоўнікамі мінскага метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць