Усяго патроху55

Праваслаўныя сёння адзначаюць вялікае свята — Іллю, які сканчае лета

Сёння Праваслаўная Царква адзначае памяць вялікага Прарока Іллі, аднаго з найвялікшых старазапаветных святых. Яго імя звязанае з шэрагам народных звычаяў і абрадаў.

Ілля па-яўрэйску азначае «Бог мой Яхвэ». Ён жыў у ІХ ст. да нараджэння Хрыстовага ў гады кіравання цара Ахава. Гэта былі гады аднаўлення паганства. Дзякуючы шматлікім цудам Ілля абараніў веру ў адзінага Бога, пасаромеў цара Ахава і яго пераемніка Ахазію. Паводле Бібліі, ён жывым быў узяты на неба. І паводле некаторых, павінен вярнуцца на зямлю, каб памерці натуральнай смерцю.

У мінулым у Іллін дзень катэгарычна забаранялася выконваць якія-небудзь працы.
Існаваў шэраг абрадаў, якія засцерагалі дом і гаспадарку ад залеваў, граду і маланак.
Пачынаючы з гэтага дня забаранялася купацца ў рэчках і азёрах, паколькі вада становіцца гнілой ад усялякай нечысці.

На Іллю традыцыйна былі навальніцы. Вось і зараз з паўночнага захаду Беларусі ў паўднёва-ўсходнім кірунку пасоўваецца навальніца.

Народная мудрасць кажа: На Іллю да абеда лета, пасля абеда — восень. Ілля лета сканчае,
Ад Іллі сканчаюць кусаць камары, але пачынаюцца халодныя раніцы.

У гэты дзень таксама раней катэгарычна забаранялася працаваць у полі, бо магло забіць маланкай.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць