Свет11

Тэхнічны прарыў Эстоніі

Эстонія, адна з самых маленькіх краін у Еўропе, можа стаць ролевай мадэллю тэхнічна прасунутай дзяржавы ў XXI стагоддзі.

Эстонія, з насельніцтвам усяго 1,29 млн чалавек, атрымала славу першапраходцы: менавіта тут з’явіўся Skype. Але яе захапленне тэхналогіямі заходзіць далей за распрацоўку дадаткаў для айфона — тэхналогіі ўплеценыя ў саму тканіну дзяржавы.

«І пачынаецца гэта з самага верху: прэзідэнт Тоомас Хендрык Ільвес, абраны ў 2006 годзе, перакананы прыхільнік развіцця тэхналогій, навучыўся праграмаваць ва ўзросце 13 гадоў
і, магчыма, з’яўляецца адзіным кіраўніком дзяржавы, які пісаў на асэмблеры для мікракамп’ютара PDP-8», — піша The Wall Street Journal.

Паседжанні кабінета міністраў краіны праводзяцца ў электронным рэжыме з 2000 года. З 2005 года грамадзяне могуць галасаваць праз інтэрнэт. На парламенцкіх выбарах 2011 года 24,3% галасоў былі пададзеныя такім спосабам.

Падатковыя дэкларацыі афармляюцца ў электронным выглядзе з 2000 года, школьныя ведамасці і іншая інфармацыя даступная анлайн з 2002 года, зямельны рэестр — з 2005 года, медыцынскія карты — з 2008 года, рэцэпты — з 2010 года. Праз інтэрнэт можна нават зарэгістраваць нованароджанага.

У сэрцы эстонскай тэхналагічнай рэвалюцыі — ідэнтыфікацыйная смарт-карта, якая прадстаўляецца дзяржавай і якая адкрывае доступ да ўсіх электронных паслуг дзяржавы. Адна з гэтых паслуг дазваляе любому грамадзяніну Эстоніі дасылаць і атрымліваць праз email зашыфраваныя лісты. Дзяржава дае інфраструктуру для сістэмы, але распазнаванне адбываецца незалежна ад урада. Хоць сістэма не аўтарызаваная на працу з засакрэчанай інфармацыяй, Тоомас Хендрык Ільвес прызнаў, што рабіў гэта за мяжой. «Я дашлю сёе-тое ў нашае пасольства ў Маскве, проста звычайны ліст. Скажам, „прыязджайце да мяне“, затым закадзірую яго і дам ФСБ матэрыял для разважанняў», — кажа ён.

«Я дзіўлюся, калі чую ад людзей, што яны, маўляў, ніколі не завядуць сабе ID-карту, таму што гэта ўсё адно што Вялікі брат, — дадае ён. — Я б сказаў адваротнае. Карыстаючыся нашай сістэмай, мы можам адвесці ад сябе Вялікага брата».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

Вакол рэзідэнцыі Пуціна паставілі яшчэ 16 вежаў СПА — агулам іх ужо больш за 5014

У аграгарадку на 500 чалавек адкрылі манікюрны кабінет5

Пуцін заявіў, што Еўропа не можа прывіць мігрантам сваю культуру, бо сама яе страціла13

Мінчук паказаў, як разам з суседзямі прывёў у парадак пад’езд18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла2

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць