Эканоміка22

Гендырэктар «Беларуськалія»: Стварэнне ААТ «БКК» абумоўлена дэструктыўнай пазіцыяй «Уралкалія»

Стварэнне ААТ «Беларуская калійная кампанія»
з’яўляецца вымушанай мерай, заявіў генеральны дырэктар «Беларуськалія» Валерый Кірыенка.

«У першую чаргу гэта абумоўлена тым, што дэструктыўную пазіцыю заняло ААТ „Уралкалій“ у частцы дзейнасці Беларускай калійнай кампаніі, перашкаджаючы яе далейшай рабоце», —
сказаў Кірыенка ў інтэрв’ю, паказаным 5 верасня ў эфіры праграмы «Панарама» на Першым канале.

«Гэта тэхнічнае пытанне. На базе ЗАТ мы робім новага трэйдара», — адзначыў Кірыенка.

Паводле яго слоў, у цэнтральным і рэгіянальным офісах цяперашняга ЗАТ «БКК» будуць праведзеныя змены. Аснову новага ААТ складуць «беларускія спецыялісты». На перыяд рэгістрацыі новай кампаніі ЗАТ «БКК» працягне выкананне сваіх функцый. БКК будзе «каардынаваць дзеянні пры продажы ўгнаенняў наўпрост на рынак Расіі».

Як заявіў Кірыенка, будзе захаваны брэнд БКК на сусветным рынку і зэканомлены час.

Новая гандлёвая кампанія, якая будзе ажыццяўляць продаж калійных угнаенняў — ААТ «Беларуская калійная кампанія», — створана ўказам прэзідэнта № 399 ад 5 верасня «Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў».

***

«З мэтай рэалізацыі калійных угнаенняў прадугледжана рэгістрацыя новай гандлёвай кампаніі з аналагічнай ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» назвай, але ў іншай прававой форме — ААТ «Беларуская калійная кампанія»,- паведаміла прэс-служба беларускага кіраўніка.

Новай кампаніі дадзена рэалізоўваць выключнае права знешняга гандлю (у частцы экспарту) мінеральнымі або хімічнымі калійнымі ўгнаеннямі, замацаванае за дзяржавай, а таксама распаўсюдзіць на яе дзеянне норм указа ад 25 жніўня 2005 года № 398 «Аб удасканаленні экспарту калійных угнаенняў» і іншых нарматыўных прававых актаў, якія рэгулююць дзейнасць ЗАТ «БКК».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе22

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка хоча, каб Беларусь стала часткай еўрапейскай сям’і народаў49

Радаслаў Сікорскі спадзяецца, што вызваленне Пачобута адкрые новы этап у польска-беларускіх адносінах10

На пратэстанцкі фестываль у «Чыжоўку-Арэну» едзе амерыканскі прапаведнік Франклін Грэм. Разам з ім чакаюць Коўла з жонкай22

Былы міністр замежных спраў Алейнік атрымаў новую пасаду

Гандляры адзеннем, супрацоўнікі аграсэрвісу і КДБ. Хто працуе ў арганізацыі, адказнай за ядзерны могільнік у Беларусі?2

Па вуліцах цяклі патокі палаючай нафты. Апакаліптычныя кадры з Туапсэ, дзе ўкраінцы нанеслі ўдар па НПЗ21

Стала вядома, якое крутое піке зрабіла кар'ера Ігара Бузоўскага 4

Кіраўнік Ryanair прарочыць хуткую смерць Wizz Air і Air Baltic

Сярод перададзеных Польшчай Беларусі — таксіст з «Паспалітага рушэння» Уладзіслаў Надзейка2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе22

Хто прадаў кватэру ў «Маяку Мінска» зніклай Мельнікавай? Такога чалавека не існуе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць