Грамадства4141

Моўныя школы Мінска вядуць набор на «курсы палякаў»

Падрыхтавацца да атрымання «карты паляка» можна прыкладна за тыя ж грошы і час, што і да атрымання правоў на кіраванне аўтамабілем.

У адну са школ званю пад выглядам кліента. Сказаць, што з польскімі каранямі ў мяне праблема і нават не ведаю, як выглядае сцяг заходняй суседкі, не паспяваю — мне адразу расказваюць падрабязнасці пра расклад курсаў і іх кошт.

«Курс працягваецца тры месяцы, заняткі тройчы на тыдзень, па 90 хвілін.

Выкладчык рыхтуе па ўсім — па вуснай мове, па сумоўі — прапрацоўваюцца адказы на ўсе пытанні па карце паляка. Каштуе праграма 2 мільёны 400 тысяч».

Жадаючых шмат, таму малады дзявочы голас з іншага боку слухаўкі раіць мне паспяшацца.

Пытанне пра адносна высокі кошт курсаў (год таму прыкладна столькі ж я заплаціў за цэлы год заняткаў англійскай мовай) застаецца без адказу. Затое мяне запэўніваюць, што станоўчы вынік амаль гарантаваны.

«Большасць атрымлівае карты. З таго, што мы ведаем, прынамсі.

Пасля нашага курса ёсць неабходныя навыкі. Моўныя ў тым ліку — без гэтага не пройдзеш. Дакументаў мы ніякіх не патрабуем — гэта толькі пасольства».

Мінчанка Соф’я на курсы палякаў не хадзіла — з каранямі ў яе ўсё як трэба, мову вывучыла самастойна. Таму карту паляка атрымала без праблем. Але, яна расказвае, што на сумоўі ў амбасадзе была хутчэй выключэннем. Большасць жадаючых атрымаць «карту паляка» беларусаў нават не ведаюць, хто такі Ян Павел ІІ.

«Я была ў шоку ад таго, што толькі чалавек дзесяць з трыццаці былі неяк падрыхтаваныя. Рэшта нават не ведала, хто такі Ян Павел ІІ».

Соф’я гаворыць, што палякаў з беларусаў робяць не ў адной толькі моўнай школе. Аказваецца, такі бізнэс у Мінску набірае абароты!

«Знаёмы хлопец польскай мовы не ведаў зусім. Нуль. Запісаўся на курсы: тры месяцы двойчы на тыдзень. Дык там насамрэч мэтанакіравана вядуць да атрымання карты паляка. Пасля гэтых курсаў ён крок улева, крок управа — ні слова не мог сказаць па-польску. А карту атрымаў».

Тым часам па звестках на пачатак года, Польшча выдала ўжо сто тысяч карт паляка. 42 тысячы з іх атрымалі грамадзяне Беларусі.

Каментары41

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла11

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі17

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла11

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць