Грамадства22

Новага часовага паверанага ў справах Швецыі прынялі ў МЗС

17 верасня намеснік міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Алена Купчына прыняла Часовага паверанага ў справах Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь Марціна Оберга.

Падчас сустрэчы бакі абмеркавалі пытанні беларуска-шведскага супрацоўніцтва, паведамляе сайт МЗС.

Марціну Обергу 42 гады, у Мінск ён прыехаў улетку. Дагэтуль дыпламат працаваў у пасольстве Швецыі ў Маскве, дзе загадваў эканамічным аддзелам.

Год таму, 1 жніўня 2012 года, беларускія ўлады паінфармавалі Швецыю пра непрацяг акрэдытацыі паслу Стэфану Эрыксану. Дыпламата пасля «плюшавага дэсанту» (калі 4 ліпеня 2012 г. грамадзяне Швецыі раскідалі над Беларуссю з лёгкаматорнага самалёта плюшавыя цацкі з заклікамі да дэмакратыі ў Беларусі) абвінавацілі ў дэструктыўнай дзейнасці.

У адказ шведскія ўлады заявілі, што не прымуць новага пасла Беларусі і рэкамендавалі двум супрацоўнікам пасольства пакінуць Стакгольм. 8 жніўня 2012 г. МЗС Беларусі абвясціў пра адкліканне ўсіх супрацоўнікаў беларускага пасольства ў Стакгольме. Шведскаму боку было рэкамендавана прыняць аналагічныя меры і адклікаць усіх сваіх дыпламатаў з Мінска.

У красавіку 2013 г. аб будучым аднаўленні працы дыпмісіі паведаміў міністр замежных спраў Швецыі Карл Більт.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла21

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы чакалі цябе». Як венесуэльцы сустракалі Марыю Мачада ВІДЭА3

Бабарыка, Золатава і яшчэ некалькі дзясяткаў былых палітвязняў заклікалі еўрапейскіх лідараў актыўней дамаўляцца наконт вызваленняў66

Маленькага сына забітай у Ізраілі беларускі хоча забраць сям’я Алі, падазраванага ў забойстве. Дзед ідзе ў шарыяцкі суд14

Севярынец расказаў, як на з’ездзе БХД лавілі агентаў33

Перададзены Польшчай у Беларусь у рамках абмену агент Надзейка паведамляў КДБ прозвішчы ўдзельнікаў «Паспалітага рушэння»5

На аўкцыёнах прадалі дзве канфіскаваныя кватэры Аляксандра Азарава4

Апошні бой Нетаньяху? Ізраіль рыхтуецца да парламенцкіх выбараў — першых пасля 7 кастрычніка і вайны1

Варонеж атакавалі дроны. У горадзе пажары8

Былы палітзняволены Павел Спірын месяц жыў у лесе ў Літве. Навошта?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла21

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць