Нагадаем, што 21 кастрычніка ў салоне пасажырскага аўтобуса ў Валгаградзе (Расія) спрацавала бомба, у выніку выбуху загінулі прынамсі шэсць чалавек, паведамляе Нацыянальны антытэрарыстычны камітэт Расіі.
Як мінімум 18 чалавек параненыя, некаторыя з іх знаходзяцца ў крытычным стане.
Выбух у аўтобусе здзейсніла смяротніца — 30-гадовая ўраджэнка Дагестана Наіда Ахіялава. Па дадзеных следства, жанчына зайшла ў аўтобус на адным з прыпынкаў і амаль адразу прагрымеў выбух, паведамляе РИА Новости.
Цяпер чытаюць
«Чаму мы павінны неяк ушчэмліваць сябе?». Дырэктарка РТБД патлумачыла, чаму паставіла спектакль паводле Пушкіна ў адным з апошніх тэатраў краіны, які працаваў па-беларуску
Каментары