Здарэнні

Жанчына пад Шкловам спаліла хату: згарэлі тры чалавекі

У вёсцы Лотва Шклоўскага раёна ў выніку начнога пажару згарэлі тры мужчыны. Па падазрэнні ў падпале затрымана жыхарка вёскі Міхайлаў Шклоўскага раёна.

Паводле інфармацыі Магілёўскага абласнога ўпраўлення МНС і УУС Магілёўскага аблвыканкама, пажар адбыўся ў ноч на 20 кастрычніка. Загарэўся аднапавярховы драўляны дом, у якім у момант узгарання знаходзіліся, як мяркуецца, гаспадар дома 1972 года нараджэння, які жыў разам са сваім братам 1963 года нараджэння, прапісаным у Магілёве, а таксама іх госць, 29-гадовы мясцовы жыхар.

Пакуль генетычная экспертыза дакладна не ўстанавіла асобы загінулых, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Акрамя таго, пакуль не ўстаноўлена і сапраўдная прычына пажару.

Разам з тым ужо вядома, што дом загарэўся знутры, адзначыла Салянюк. Таксама, паводле даных следства, усе трое разам выпівалі і з імі была 43-гадовая жанчына. Менавіта яна і затрымана цяпер як падазраваная ва ўчыненні злачынства на падставе артыкула «наўмысныя знішчэнне або пашкоджанне маёмасці». Крымінальная справа па ўказаным артыкуле была распачата 21 кастрычніка Шклоўскім раённым аддзелам СК.

Затрыманая пакуль не ў стане расказаць пра дэталі здарэння з прычыны моцнага алкагольнага ап'янення.

Паводле слоў Салянюк, магчыма, гэта жанчына, якая злоўжывае спіртным, наогул не мае ніякага дачынення да пажару. «Вінаваціць кагосьці мы не можам, таму што ў нас няма доказнай базы», — адзначыла прадстаўнік УСК.

Каментары

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзерватывы Durex падаражэюць на 30% з-за вайны на Блізкім Усходзе

Прэзідэнт Аргенціны Мілей праспяваў на канцэрце ў гонар Нетаньяху3

Калі адбудуцца перамовы ЗША і Ірана і ці адбудуцца яны ўвогуле, становіцца ўсё менш зразумела1

У Аўстрыі перазнялі культавы серыял «Камісар Рэкс»

«Лестэр», які сенсацыйна выйграў прэм'ер-лігу 10 гадоў таму, сёння таксама сенсацыйна вылецеў у трэці дывізіён3

Іран канчаткова адмовіўся ад перамоў з ЗША. Трамп падоўжыў спыненне агню з Іранам і знайшоў для таго апраўданне5

Мінчук атрымаў 12 судзімасцяў — а яму ўсяго 34 гады2

Самы багаты ўкраінец купіў кватэру ў Манака за $550 мільёнаў. Гэта рэкордная здзелка ў гісторыі13

З эканамістаў — у медсёстры і зубныя тэхнікі. Як беларусы іншых прафесій перавучваюцца на медыкаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА10

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць