Упраўленне Следчага камітэта па Брэсцкай вобласці расследуе крымінальную справу па ч.1 арт.139 КК (забойства) у дачыненні да 31-гадовага жыхара Кобрынскага раёна.
Драма на паляванні адбылася 23 кастрычніка ў 22.30 у лесе каля вёскі Чарняны Маларыцкага раёна.
Мужчына, які працуе егерам у адной з раённых структур Таварыства рыбаловаў і паляўнічых, стрэліў з паляўнічай зброі па аўтамабілі. 36-гадовы пасажыр ад атрыманага агнястрэльнага ранення памёр па дарозе ў бальніцу.
Падазраваны затрыманы, вядзецца следства.
Каментары