ЗША увялі санкцыі супраць расійскага спевака Грыгорыя Лепса за магчымую сувязь з мафіяй. Гэтую інфармацыю пацвердзіў прадстаўнік амерыканскага Мінфіна Джон Саліван.
Акрамя Лепса, у «чорны спіс» амерыканскага Мінфіна патрапілі яшчэ шэсць чалавек і чатыры кампаніі, як мяркуецца, звязаныя з злачыннай групоўкай «Брацкае кола».
Супраць яе лідараў — Уладзіслава Лявонцьева і Гафуры Рахімава — санкцыі ўвялі яшчэ ў лютым мінулага года.
Менавіта на Лявонцьева, паводле версіі амерыканскага Мінфіна, і працаваў Лепс — ён нібыта дапамагаў мафіі перавозіць грошы.
Лепс — адзін з самых багатых расійскіх музыкаў [у Мінску яго канцэрты збіраюць поўныя залы]. Ён займае другі радок у адпаведным рэйтынгу «Форбс». Яго даход за мінулы год часопіс ацаніў у 15 млн даляраў. Акрамя таго, вядома, што спявак нядаўна купіў дом на Пхукет.
Групоўка «Брацкае кола» працуе на тэрыторыі Еўропы, Сярэдняй Азіі, Лацінскай Амерыкі і ЗША. Адзін з напрамкаў яе дзейнасці — гандаль наркотыкамі.
Каментары