Кіраўніком прадстаўніцтва Беларускага экзархата ў Маскве прызначаны архіепіскап Дзімітрый
Настаяцелем храма пакутніцы Ірыны ў Пакроўскім (Масква), пры якім адкрыта прадстаўніцтва Беларускага экзархата, прызначаны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
Адпаведны ўказ быў падпісаны Патрыярхам Маскоўскім і ўсёй Русі Кірылам.
Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый ўжо паведаміў на пасяджэнні Сінода БПЦ аб стане спраў па прыёму маскоўскага прадстаўніцтва.
Каментары