Здарэнні11

Заведзеная крымінальная справа ў дачыненні да рэктара галоўнага інстытута Міністэрства гандлю

Следчы камітэт распачаў крымінальную справу ў дачыненні да рэктара УА «Дзяржаўны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў» Міністэрства гандлю РБ Наталлі Каралёвай.

Як паведамілі ў Следчым камітэце, Наталлі Каралёвай інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.210 Крымінальнага кодэкса Беларусі (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры). Санкцыя гэтага артыкула прадугледжвае пакаранне да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Паводле папярэдніх дадзеных, рэктар Дзяржаўнага інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіраўнічых работнікаў і спецыялістаў здзейсніла крадзеж сродкаў установы на суму амаль 35 мільёнаў рублёў.

Для гэтага была выкарыстаная схема фіктыўнага працаўладкавання, якая апошнім часам стала вельмі папулярнай у дзяржустановах.

Так, паводле дадзеных следства, Н. Каралёва ўладкавала на пасаду спецыяліста па маркетынгу сваю знаёмую, якая лічылася на ёй з ліпеня 2011 года па верасень 2013. Аднак увесь гэты час жанчына на працы не з'яўлялася і свае працоўныя абавязкі не выконвала. Пры гэтым ёй спраўна налічвалася заработная плата, якую, лічаць следчыя, рэктар прысвойвала сабе. Такім чынам, амаль за тры гады падазраваная паклала сабе ў кішэню 34,.9 млн рублёў.

У цяперашні час праводзяцца следчыя мерапрыемствы, падчас якіх плануецца высветліць усе астатнія нюансы знаходжання Н. Каралёвай на сваёй пасадзе.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніца «Вольнага хору» Галіна Казіміроўская паведаміла, што перамагла рак4

Змяніліся ўмовы працы прыватных сацыяльных пансіянатаў1

Шаблярогая антылопа была ўжо знікла з дзікай прыроды, але цяпер зноў скача па сахельскіх саванах2

Цэны на нафту ўпалі на фоне навін пра аднаўленне перамоў паміж ЗША і Іранам

У цэнтры Мінска прадаецца кватэра-музей. Там антыкварная мэбля і вялікія пакоі8

Беларускі дальнабойшчык скраў з шведскага порта кантэйнер з бананамі. А ў ім паўтары тоны какаіну на $156 мільёнаў15

«Твой дзень надыдзе». Фінскія фанаты на матчы са зборнай Беларусі разгарнулі антылукашэнкаўскі банер 24

Фармацэўтка расказала, чым нельга запіваць лекі

Трамп хоча зрабіць Коўла прадстаўніком па справах закладнікаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын15

У Хайфе забілі 31‑гадовую беларуску Яніну. У яе застаўся двухмесячны сын

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць