Грамадства66

У Магілёве ва ўдзельніка групы «Стоп-падатак» зрабілі ператрус, забралі наўтбук

У Магілёве 23-гадовы ўдзельнік групы «Стоп-падатак» у сацыяльнай сетцы «УКантакце» Антон Касцоў абвінавачваецца ў парушэнні арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства. 

Як паведаміў БелаПАН Касцоў, у групе «Стоп-падатак», якая з'явілася як адгалінаванне групы «Стоп-страх», абмяркоўвалася магчымасць правядзення 27 снежня другой акцыі пратэсту аўтамабілістаў супраць увядзення падатку на допуск аўтамабіляў да руху. Днём 24 снежня да яго дамоў прыехаў намеснік начальніка Кастрычніцкага РАУС, які запатрабаваў ад маладога чалавека выдаліць з сацыяльнай сеткі ўсю групу. 

Касцоў, паводле яго слоў, не мог гэтага зрабіць, бо з'яўляўся не стваральнікам групы, а толькі яе ўдзельнікам.

Малады чалавек выдаліў з групы ўсе свае запісы, пра што пазней пісьмова інфармаваў кіраўніцтва Кастрычніцкага РАУС. «Я паехаў у РАУС. Па дарозе звязаўся з чалавекам з іншага горада, і ён гэту групу выдаліў. Я прыйшоў, сказаў, што група выдалена, але яны ўсё адно склалі на мяне пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні на падставе часткі 1 артыкула 23.34 КоАП», — паведаміў актывіст. 

Паводле слоў Касцова, затым супрацоўнікі міліцыі разам з ім паехалі да яго дамоў і забралі наўтбук, склаўшы пратакол. «У чацвер яны пры мне адкрыюць наўтбук, каб паглядзець маю перапіску, у тым ліку ў групе», — сказаў ён. 

Актывіст сцвярджае, што тое, у чым яго абвінавачваюць, ён рабіў свядома, выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю супраць новага транспартнага падатку, які ўводзяць улады. 

«Я не шкадую, што ўзяў удзел у групе «Стоп-падатак», — заявіў ён. 

Санкцыя часткі 1 артыкула 23.34 КоАП прадугледжвае папярэджанне ці штраф у памеры да 30 базавых велічынь (да 3,9 млн. рублёў), ці адміністрацыйны арышт.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць