Свет22

За права на аднадзённае наведванне Венецыі збіраюцца браць па 30 еўра. Цяперашні збор нікога не спыняе

Улады Венецыі разглядаюць магчымасць павялічыць збор для турыстаў, якія прыязджаюць у горад толькі на адзін дзень. Цяпер ён складае ад 5 да 10 еўра, а ў будучыні максімальная сума можа вырасці да 30 еўра. Канчатковыя параметры збору на 2027 год Венецыі яшчэ трэба ўзгадніць з урадам Італіі, паведамляе Reuters.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Як паведаміў дарадца гарадской адміністрацыі па бюджэце і падатках Мікеле Дзурын, цяперашні збор практычна даступны ўсім наведвальнікам і таму ўжо не выконвае функцыю стрымлівання турыстычнага патоку. У выніку ўлады абмяркоўвалі нават павышэнне платы да 50 еўра, але ў выніку могуць абмежавацца максімальнай стаўкай у 30 еўра.

Мэта прапанаванай меры — скараціць колькасць турыстаў, якія прыязджаюць у Венецыю на адзін дзень у найбольш загружаныя перыяды.

Збор за аднадзённае наведванне горада Венецыя ўвяла ў 2024 годзе. У 2026 годзе ён складаў 5 еўра пры аплаце загадзя і 10 еўра, калі білет набываўся незадоўга да наведвання.

Павышэнне збору абмяркоўваецца на фоне росту турыстычнай нагрузкі на Італію. У 2023 годзе краіну наведалі каля 65 мільёнаў замежных турыстаў, што адпавядала ўзроўню да пандэміі каранавірусу.

Раней, у жніўні 2024 года, урад Італіі прапаноўваў павялічыць максімальны турыстычны збор за пражыванне да 25 еўра за ноч. Яго памер прапаноўвалася звязаць з коштам нумара: ад 5 еўра для жылля таннейшага за 100 еўра да 25 еўра для нумароў даражэйшых за 750 еўра.

Да таго часу найбольш папулярным турыстычным кірункам Італіі ўжо дазволілі павялічваць збор за пражыванне да 10 еўра за ноч. Агульныя паступленні ад турыстычных збораў у краіне выраслі да 775 мільёнаў еўра.

Каментары2

  • Хмм
    22.09.2026
    Ну, то есть 100 евро за одну поездку на гондоле с хамоватым быдло-гандольером под звуки его завываний и запахи человечьих экскрементов из канала - это мало.
  • Венецианский мавр
    22.09.2026
    Хмм, ну ты знаток. Не за одну поездку по каналам, а только на полчаса в дневное время найм гондолы до 5 челов разом стоит 90 евров. Вечером 120. Но это не сбор в городскую казну, а заработок гондольеров, с которого платятся налоги. Они вовсе не хамоватые, в отличие от твоего хамско-быдляческого коммента, а нормальные дядьки-трудяги.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць