Улада33

Былы палітзняволены Малчанаў быў аштрафаваны за парушэнне прэвентыўнага нагляду

Аляксандр Малчанаў быў аштрафаваны судом за невыкананне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Пра гэта былы палітзняволены паведаміў на сваёй старонцы ў «Фэйсбуку».

Малчанаў быў прызнаны вінаватым ва ўчыненні адміністратыўнага правапарушэння, прадугледжанага часткай 1 артыкула 24.12 КоАП.

«Я таксама прызнаў сябе вінаватым у тым, што забыўся з'явіцца для рэгістрацыі ў аддзел міліцыі. Суд пастанавіў спагнаць з мяне штраф у памеры шасці базавых велічынь у даход дзяржавы (780 тысяч рублёў)», — піша Малчанаў.

Ён таксама паведаміў, што 10 студзеня адбудзецца суд па пытанні працягу прэвентыўнага нагляду.

Нагадаем, у снежні Барысаўскі РАУС падаў хадайніцтва ў суд аб працягу ў дачыненні да Малчанава прэвентыўнага нагляду на паўгода з прычыны таго, што ён не з'явіўся адзначыцца ў крымінальную інспекцыю.

Першае пасяджэнне суда Барысава адбылося 4 студзеня, аднак разгляд справы па сутнасці быў перанесены на 10 студзеня.

Прэвентыўны нагляд у дачыненні да Малчанава завяршаецца 13 студзеня. Былы палітзняволены лічыць, што нават калі суд прыме рашэнне аб працягу нагляду, яно набудзе моц толькі праз 10 дзён, гэта значыць ужо пасля заканчэння нагляднага тэрміну.

«Пастанова не зможа набыць законную моц да заканчэння майго прэвентыўнага нагляду, а нагляд у мяне спыняецца 13 студзеня, пасля гэтай даты мне ніхто прадоўжыць нагляд не мае права», — раней пісаў у «Фэйсбуку» Малчанаў.

Нагадаем, што раней Малчанаў быў асуджаны па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года. Малады чалавек браў удзел у акцыі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў, яго затрымалі 6 студзеня 2011 года ў Барысаве. 2 сакавіка 2011 года суд Фрунзенскага раёна Мінска прызнаў Малчанава вінаватым у масавых беспарадках і абразе дзяржаўных знакаў Беларусі і прыгаварыў да трох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. З магілёўскай калоніі № 15 Малчанава вызвалілі 14 верасня 2011 года паводле ўказу прэзідэнта аб памілаванні.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Усе навіны →
Усе навіны

Шашлыкі на майскія святы. Параўноўваем цэны ў Беларусі і Польшчы1

«Пара ўскрывацца, бо інакш здохнеш без бою». Севярынец расказаў пра першыя дні на Акрэсціна2

На Міншчыне завялі крыміналку на бацьку, які гвалціў дачку 20 гадоў таму8

Новая веладарожка: хутка можна будзе даехаць да Мінскага мора без прыпынкаў3

Беларусы дапамаглі маладой маці з інваліднасцю зрабіць рамонт у інтэрнаце. Інакш дзіця забралі б у дзіцячы дом13

Сёння ў Расіі зноў гарыць Перм. Выглядае, што СПА ў Прыўраллі больш няма15

Бусел-прыгажун рэгулярна заходзіць у краму ў Маладзечанскім раёне. Яму купляюць сасіскі, не грэбуе птушка і батонам2

«7 пасажыраў, 2 каністры ў прыбіральні». Праз «саляршчыкаў» на мяжы ў Брэсце ўтвараюцца чэргі5

У Заслаўі ў ХІІ стагоддзі мог быць мураваны храм ці княжацкі палац, пра які нічога не ведалі гісторыкі19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры19

Пасля скаргі стукача з папулярных беларускіх сайтаў зніклі цэны ў далярах на машыны і кватэры

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць