Трагедыя здарылася ў сераду каля 15.00 на нерэгуляваным пешаходным пераходзе. 14-гадовая дзяўчынка пераходзіла вуліцу Леніна на зебры разам з сяброўкай. Адна з іх спынілася пасярод вуліцы. А другая пайшла далей, спадзеючыся, што грузавік затармозіць. Але 53-гадовы кіроўца ЗІЛа спыніць машыну не паспеў. Машына зачапіла дзіця бамперам, і тое ўпала пад колы. Смерць наступіла на месцы.
Каментары