Улада66

Пуцін абвясціў сябе лібералам

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у інтэрв'ю, дадзеным шэрагу расійскіх і замежных тэлеканалаў, сцвярджальна адказаў на заяву журналіста, які папрасіў яго пацвердзіць, што ён «сапраўдны ліберал і прытрымліваецца ліберальных поглядаў».

Пуцін таксама абверг домыслы пра тое, што абвешчаная ў снежні 2013 амністыя з'яўляецца спробай «апрануць усмешку» напярэдадні Алімпіяды ў Сочы. Ён нагадаў, што

амністыя была абвешчаная ў сувязі з 20-гадовым юбілеем прыняцця Канстытуцыі, а не ў сувязі з Гульнямі

і што рашэнне аб ёй прыняў расійскі парламент, а не ён сам.

Каментуючы крытыку закона аб забароне прапаганды гомасэксуалізму сярод непаўналетніх, якая гучыць з Захаду, Пуцін заклікаў крытыкаў спачатку вырашыць праблемы «ў сваім уласным доме». «Але як яны могуць крытыкаваць нас за значна больш мяккі — ліберальны падыход да гэтых праблемаў, чым у іх у саміх дома?», — заявіў прэзідэнт, дадаўшы, што ў некаторых штатах ЗША існуе крымінальная адказнасць за гомасэксуалізм.

Пуцін таксама выказаў меркаванне, што закон аб забароне прапаганды гомасэксуалізму «нікога не кранае». Ён заявіў, што

гомасэксуалы ў Расеі «ніяк не дыскрымінуюцца: ні па прафесійнай прыкмеце, ні па службовым росце, ні па прызнанні з боку грамадства». Пуцін таксама прывёў у прыклад Элтана Джона, якога ў Расіі «любяць шчыра, нягледзячы на яго арыентацыю».

Прэзідэнт таксама заявіў, што яго не здзіўляе пазіцыя Рускай праваслаўнай царквы, якая прапануе ўвесці крымінальную адказнасць за гомасэксуалізм, бо жорсткае стаўленне да аднаполага кахання характэрна практычна для ўсіх традыцыйных рэлігій.

Разам з тым Пуцін падкрэсліў, што ў Расіі царква аддзеленая ад дзяржавы, дзеянні якога не залежаць ад меркавання РПЦ.

Прэзідэнт РФ таксама дадаў, што гомасэксуалы, якія маюць намер прыехаць на Алімпіяду ў Сочы, могуць нічога не баяцца, падкрэсліўшы, што ў Расеі ўсе людзі роўныя «незалежна ад рэлігіі, полу, этнічнай прыналежнасці альбо сэксуальнай арыентацыі».

Каментары6

Цяпер чытаюць

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Усе навіны →
Усе навіны

Пяць вежаў да неба: як вядзецца будаўніцтва міжнароднага фінансавага цэнтра ў Мінску8

Заміроўская: Пакуль я не пішу кнігі12

Трамп хоча, каб Інфанціна стаў генеральным сакратаром ААН13

Гэтая расліна адпужвае камароў не горш за самую папулярную хімію7

Егіпет уводзіць электронныя візы. Як сістэма будзе працаваць для беларусаў?

На Беларусі быў яшчэ адзін крыж, падобны да крыжа Еўфрасінні Полацкай. Што з ім стала?18

Сырскі: У якім бы статусе я ні быў, я буду служыць Украіне да Перамогі4

У Армавіры ў выніку атакі беспілотнікаў гарыць нафтабаза

У польскім Быдгашчы знайшлі мужчыну і жанчыну, якія напалі на сямейную пару з Беларусі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў4

Малады работнік «Мінск-Арэны» павінен заплаціць 71 мільён даляраў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць