На нарадзе ў прэм'ер-міністра Украіны Мікалая Азарава не абмяркоўвалася пытанне ўвядзення надзвычайнага становішча ў краіне. Пра гэта УНІАН сказаў прэс-сакратар прэм'ера Віталь Лук'яненка.
«У прэм'ер-міністра праходзіла традыцыйная нарада, на якой разглядалі рабочыя бягучыя пытанні. Трэба спыніць спекуляцыі адносна надзвычайнага становішча.
Не ставілася (пытанне ўвядзення надзвычайнага здарэння), не разглядалася, не ўзнікала.
І трэба спыніць спекуляцыі адносна таго, што ўрад можа ўводзіць надзвычайнае становішча… Урад не ўводзіць НС», — адзначыў ён.
Як паведаміў Лук'яненка, Азараў можа заўтра наведаць пазачарговую сесію Вярхоўнай Рады ў выпадку, калі гэта будзе вызначана рэгламентам пасяджэння».
Каментары