Грамадства

Генпракуратура падтрымлівае ўвядзенне крымінальнай адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі

Як паведамляе сайт ведамства, на электронны адрас Генпракуратуры паступіла больш за 500 ідэнтычных зваротаў грамадзян з просьбамі аб узмацненні адказнасці за жорсткае абыходжанне з жывёламі

і надзяленні службовых асоб МУС правам складаць пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях за здзяйсненне такіх правапарушэнняў. Аналагічныя прапановы былі разгледжаны Генпракуратурай у студзені гэтага года на падставе ліста Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў і зваротаў арганізацый па абароне жывёл, адзначаецца ў паведамленні.

«На нашу думку, жорсткае абыходжанне з жывёламі, вынікам якога становіцца не толькі яго гібель, але і калецтва, калі яно здзейснена з хуліганскіх, карыслівых або іншых нізкіх меркаванняў, мае грамадскую небяспеку, уласцівую злачынству, бо такое дзеянне па сваім змесце і скіраванасці замахваецца на грамадскую маральнасць і прычыняе значную шкоду інтарэсам, якія ахоўвае крымінальнае заканадаўства», — адзначылі ў Генпракуратуры.

У сувязі з гэтым Генпракуратура ўзгадніла з некаторымі заўвагамі прапанаваную Нацыянальным цэнтрам заканадаўства і прававых даследаванняў рэдакцыю артыкула 339-1 Крымінальнага кодэкса (жорсткае абыходжанне з жывёламі), а таксама падтрымлівае прапанову аб тым, каб надаць службовым асобам МУС права складаць пратаколы на падставе артыкула 15.45 КаАП, аб чым праінфармаваны Цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў.

Раней прапанову аб узмацненні жорсткасці адказнасці за негуманнае абыходжанне з жывёламі падтрымала Міністэрства замежных спраў. У канцы студзеня ў адказ на зварот арганізацый па абароне жывёл МЗС паведаміў, што ў 2013 годзе ўносіў прапановы ў Адміністрацыю прэзідэнта аб вызначэнні прававых асноў абыходжання з жывёламі і ўзмацненні жорсткасці адказнасці за негуманнае абыходжанне з імі. У выніку адміністрацыя даручыла Нацыянальнаму цэнтру заканадаўства і прававых даследаванняў сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі вывучыць мэтазгоднасць уключэння ў праект плана заканатворчай дзейнасці на 2015 год праекта закона, які вызначае прававыя асновы абыходжання з жывёламі.

Акрамя таго, цэнтру даручана вывучыць мэтазгоднасць узмацнення жорсткасці адказнасці за негуманнае абыходжанне з жывёламі ў рамках работы над законапраектам, які знаходзіцца ў палаце прадстаўнікоў і прадугледжвае карэкціроўку крымінальнага заканадаўства і заканадаўства аб адміністрацыйных правапарушэннях.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Усе навіны →
Усе навіны

Дзмітрый Асанаў накаўтаваў венесуэльца Роджэра Гуцьерэса

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім7

Пуцін назваў «хамствам» адкрыты ліст Зяленскага. І адмовіўся ад сустрэчы з ім

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць