Цэлая сацыяльная група адыдзе ў мінулае. Увоз больш як аднаго аўтамабіля ў год, не для асабістага карыстаньня, адгэтуль будзе лічыцца прадпрымальніцтвам.

Цэлая сацыяльная група адыдзе ў мінулае. Увоз больш як аднаго аўтамабіля ў год, не для асабістага карыстаньня, адгэтуль будзе лічыцца прадпрымальніцтвам.
У Беларусі ўстанаўліваюцца абмежаванні па ўвозу аўтамабіляў для асоб, якія не з’яўляюцца ўласнікам транспартнага сродку і не рэгіструюць гэты від прадпрымальніцкай дзейнасці. Адпаведны ўказ нумар 503 «Аб ільготным перамяшчэнні праз мытную граніцу тавараў для асабістага карыстання» А. Лукашэнка падпісаў 15 кастрычніка.
Як паведамілі БЕЛТА у прэс‑службе кіраўніка дзяржавы, пры ўвозе такімі асобамі аўтамабіляў два і больш разы на працягу каляндарнага года гэта будзе разглядацца як прадпрымальніцкая дзейнасць. Такая мера прынята ў мэтах выключэння ўвозу аўтамабіляў на пастаяннай аснове ў адрас асоб, якія не выязджаюць для іх набыцця за мяжу. Парушэнне гэтых норм прывядзе да адміністрацыйнай адказнасці.
У мэтах забеспячэння для грамадзян даступнасці набыцця аўтамабіляў, што былі ва ўжыванні, увозімых імі для асабістага карыстання, указам прадугледжана захаванне памераў адзіных ставак мытных пошлін і падаткаў для такіх аўтамабіляў на ўзроўні ставак, дзеючых цяпер.
Указам таксама зацверджана Палажэнне аб ільготным парадку перамяшчэння праз мытную граніцу тавараў для асабістага карыстання і спрошчаным парадку іх мытнага афармлення.
Каментары