Здарэнні

Катаваў гарачым прасам знаёмага і жонку

Выпадак адбыўся ў Валожынскім раёне. Вечарам 29 жніўня Віталь з бацькам, Чаславам, а таксама будучымі пацярпелымі Сяргеем і яго жонкай Вольгай пілі разам з гаспадаром дома Аляксандрам.

Раптам паміж двума маладымі мужчынамі ўзнік канфлікт з-за тэлефона «Нокіа 105», які знік некалькі тыдняў таму. Віталь вырашыў, што яго скраў Сяргей, хаця ніякіх доказаў не меў.

Віталь ударыў Сяргея, паваліў на падлогу, потым узяў прас і пачаў прыкладаць да яго цела. Сын папрасіў бацьку ўключыць прас. Не менш за чатыры разы ён прыклаў гарачым прасам да галавы, тулава і рук меркаванага злодзея. Віталь атрымаў тэрмічныя апёкі 2-3 ступені да 8% плошчы цела.

Маладзён адразу ж ударыў і Вольгу і таксама не менш за чатыры разы прыкладаў гарачы прас да яе твару, тулава, рук і ног. Яна атрымала апёкі 2-3 ступені на не менш за 10% цела.

Тэлефон «Нокіа 105», з-за якога Віталь катаваў гарачым прасам дваіх, каштуе каля 300 тысяч рублёў. Ён нібыта належаў бацьку, які зрабіў загадзя лжывы данос міліцыі, быццам Сяргей скраў тэлефон. Хаця мужчына ведаў не толькі тое, што Сяргей тэлефон не краў, але і тое, што гаспадар тэлефона зусім не ён. Аказваецца, што па дакументах тэлефон яму і належаў, аднак фактычна ён аддаў «Нокіа 105» гаспадару дома Аляксандру.

Пацярпелыя лячыліся чатыры месяцы

Суд прызнаў Віталя вінаватым у нанясенні менш цяжкага цялеснага пашкоджання, якое выклікала расстройства здароўя да чатырох месяцаў. Суд прызначыў пакаранне − пазбаўленне свабоды на два гады строгага рэжыму.

Яго бацьку суд прызнаў вінаватым у дапамозе падчас наўмыснага нанясення цялесных пашкоджанняў. Пака­ранне − пазбаўленне свабоды на паўтара года з адтэрміноўкай на адзін год.

Сына і бацьку будуць прымусова лячыць ад хранічнага алкагалізму.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускіх прапагандыстаў будуць вучыць барацьбе з фэйкамі за грошы ЕС4

Як Іран адключыў інтэрнэт? І як тады іранцы змаглі перадаць інфармацыю?

Як звычайная ветлівасць выратавала жыццё мінчуку5

У Мінску з'явілася піца з пельменямі2

«Байсол» адкрыў тэрміновы збор на дапамогу ўкраінцам, вызваленым з беларускіх турмаў у лістападзе8

«Вынес апраўдальны прысуд — можаш перастаць быць суддзёй». Адвакат патлумачыў, чаму ў Беларусі так дрэнна з правасуддзем4

Аун Сан Су Чжы ўжо два гады не бачылася са сваімі адвакатамі. Невядома, ці жывая яна

Былая каманда Ціханоўскага перазапусціла сваё шоу на новым канале22

Трамп заявіў, што мірнае пагадненне па Украіне зацягвае Зяленскі, а не Пуцін11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год22

«Засяроджуся на працы з ЗША». Ціханоўскі расказаў пра свае палітычныя планы на 2026 год

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць