Як паведаміў начальнік змены аэрапорта Анатоль Рэчанка, каля трох гадзін ночы на тэрыторыю аэрапорта Бельбек увайшлі людзі ў вайсковай форме са зброяй. Прыкладна трыста чалавек. На думку Рэчанкі, гэта расійскія вайскоўцы.
Дарога ў аэрапорт Бельбек перакрытая, стаяць людзі з аўтаматамі. Нікога да сябе не падпускаюць са словамі «Не падыходзь, будзем страляць!»
Начальнік змены аэрапорта Рэчанка спрабаваў выйсці з імі на перамовы і высветліў, што яны ахоўваюць аэрапорт ад правакацый. Паводле яго словаў, на тэрыторыі аэрапорта таксама знаходзіцца 3 БТРы і 10 вайсковых «Уралаў».
Вайскоўцы ніякіх патрабаванняў не высоўваюць. На дадзены момант аэрапорт зачынены, калі адкрыецца — невядома. Адмененыя запланаваныя на сёння тры чартарныя рэйсы.
Каментары