Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што спадзяецца на зніжэнне напружанасці вакол Украіны ў бліжэйшы час.
«Магчыма, мы зможам дамагчыся дээскалацыі сітуацыі на працягу наступных некалькіх дзён ці тыдняў, але гэта сур'ёзная сітуацыя, і мы трацім на яе шмат часу», — заявіў Абама, выступаючы на мерапрыемстве па зборы перадвыбарных ахвяраванняў у прыватным асабняку ў Віргініі. Словы прэзідэнта ЗША перадае РІА Новості са спасылкай на яго прэс-службу.
Каментары