Грамадства

Гарадзкі суд адхіліў касацыйную скаргу Юр'я Алейніка

Суд пакінуў у сіле рашэньне суда першай інстанцыі, які прызнаў законным адлічэньне былога студэнта Акадэміі кіраваньня пры прэзыдэнце Юрася Алейніка з гэтай навучальнай установы.

Мінскі гарадскі суд пакінуў у сіле рашэнне суда першай інстанцыі, які прызнаў законным адлічэнне былога студэнта Акадэміі кіравання пры прэзідэнце Юрася Алейніка з гэтай навучальнай установы.

Судовая калегія па грамадзянскіх справах пад старшынствам суддзі Міхаіла Басава пасля азнаямлення са справай дала слова бакам. Адвакатам Юрыя Алейніка выступала Ларыса Атаманчук. Інтарэсы Акадэміі кіравання прадстаўлялі вядучы юрысконсульт навучальнай установы Дайва Бабровіч і начальнік упраўлення кадраў і прававой работы Аляксандр Варанкоў. Заслухаўшы бакі, суд сышоў на нараду.

«Сёння нам зачыталі толькі выніковую частку рашэння: калегія прыйшла да высновы, што пастанова суда абгрунтаваная і абскарджанню не падлягае. Дзесьці праз тыдзень мы атрымаем копію вызначэння, распісанага больш падрабязна, і будзем падаваць скаргу на імя старшыні Мінскага гарадскога суда», — паведаміла Л. Атаманчук у гутарцы з прэс‑службай БАЖ.

Адвакатка не лічыць, што рашэнні судовай калегіі залежаць ад яе асабовага складу. Да прыкладу, сёння ў складзе калегіі быў адзін з суддзяў, што разглядалі мінулую касацыйную скаргу Ю. Алейніка.

«Проста ў першы раз мы абскарджвалі рашэнне суда, які пастанавіў, што гэтая спрэчка нібыта непадведамасная суду. Тады калегія з ім не пагадзілася і вырашыла, што справа ўсё ж павінная разглядацца ў судовым парадку. А зараз мы скардзіліся на рашэнне па сутнасці справы, і калегія прыняла бок суда першай інстанцыі», — кажа Л. Атаманчук.

«Мая сённяшняя прамова ў судзе была кароткая і адрасавалася суддзям. Я звярнуў увагу на тое, што на іх ляжыць адказнасць за будучыню краіны. Бо калі студэнты будуць вымушаныя з’язджаць вучыцца за мяжу, краіна застанецца без спецыялістаў», — расказаў прэс‑службе БАЖ пасля заканчэння судовага паседжання Юрый Алейнік.

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»8

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Усе навіны →
Усе навіны

Ізраіль пачаў наступальную аперацыю ў Ліване7

«Банк вырашыў, што мне даслаў грошы чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі — і заблакаваў іх»1

Сенатар Грэм: Дні Кубы злічаныя16

Цэны на нафту падскочылі на 13% пасля ўдараў па Іране2

Учора ў Беларусі было да +13°C1

Амерыканскі знішчальнік збіты ў небе над Кувейтам6

Улады Ірана заявілі, што не будуць весці перамовы з ЗША5

Як ЗША і Ізраіль вызначылі месцазнаходжанне аяталы Хаменеі2

Гэтая сумка вярнулася ў моду — і, здаецца, надоўга1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»8

Лукашэнка знайшоў незвычайныя словы для спачування Хаменеі: «вераломная атака»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць