Меркаванні1111

Чаму Расія выпусціла Януковіча на сцэну менавіта сёння

Чаму Расія выпусціла Януковіча на сцэну менавіта сёння? Заява яго была пустой і кароткай, апухлы твар сведчыў пра магчымыя праблемы з сэрцам. Чаму ж ён з’явіўся на публіцы 11 сакавіка?

Нагадаем, што першая прэс-канферэнцыя Януковіча адбылася 28 лютага, а на наступны дзень Рада Федэрацыі Расіі прыняла шокавае рашэнне аб дазволе на ўвод войскаў ва Украіну.

Органы ўлады ва Украіне патроху кансалідуюцца. Ім удалося затрымаць некалькі дзясяткаў штурмавікоў і дыверсантаў у Данбасе. Яшчэ некалькі дзён — і «пратэсты» там пойдуць на спад.

Сёння Вярхоўная Рада Украіны мае абмеркаваць закон аб стварэнні Нацыянальнай гвардыі.

Гэтая сілавая структура мае паўстаць на добраахвотнай аснове, гэта значыць, што яе базу складуць сілы Самаабароны Майдану. Нацыянальная гвардыя, такім чынам, стане першай баяздольнай у распараджэнні ўкраінскага ўрада. Зброі для яе Украіна мае досыць. Пасля яе стварэння Украіна перастае быць безабароннай і будзе здольная аказаць пэўны супраціў.

Расіі патрэбная эканамічна слабая, палітычна падзеленая і вайскова безабаронная Украіна. Менавіта таму Расія можа зрэагаваць на стварэнне Гвардыі новым прэвентыўным ударам.

«Я не толькі легітымны прэзідэнт, але і галоўнакамандуючы», — нагадаў Януковіч.

Магчыма, з'яўленне Януковіча не было выпадковым. Не выключана, сёння-заўтра Украіну можа чакаць новы віток напружання.

Тактыка Расіі ў дачыненні да Украіны гэтыя дні нагадвае яе дзеянні ў Рэчы Паспалітай у XVIII ст. Тады Расія выкарыстоўвала для ўмяшання ва ўнутраныя справы нагоду «абароны праваслаўных», ва Украіне – «рускамоўнага насельніцтва». Тады Расія паслядоўна спыняла любыя спробы кіраўнікоў РП стварыць баяздольнае войска, аздаравіць палітычную сістэму і эканоміку.

Пад самымі рознымі падставамі: нават «абароны спрадвечных правоў шляхты». Нарэшце, скарыстаўшы міжнароднае становішча, яна пачала адгрызаць па кавалу ад тэрыторыі.

Пуцін разумее, што як толькі Украіна вернецца да эканамічнага росту, незадавальненне на ўсходзе Украіны распаліць будзе цяжэй.

Так, як усход не патрабаваў далучэння да Расіі пры «аранжавай уладзе», якая – цяпер на гэта глядзіш інакш – давяла золатавалютныя рэзервы краіны да 37 мільярдаў даляраў.

Былы дарадца Пуціна Андрэй Іларыёнаў мяркуе, што задача-максімум Крамля — далучыць да Расіі або прынамсі заняць Адэсу і Данбас. Так можна будзе гарантаваць вода- і энергазабеспячэнне Крыма і адрэзаць Украіну ад мора і нафтагазавага шэльфа. Іларыёнаў мяркуе, што дзеля дасягнення гэтай мэты Пуцін гатовы пайсці ва-банк.

Трывожна прагучала і заява прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайце.

Учора на Літоўскім тэлебачанні яна заявіла, што Расія нават не думае аб адступленні і захаванні ўласнай годнасці.

Па словах Грыбаўскайце, на саміце ў Брусэлі на мінулым тыдні стала ясна, што некаторыя еўрапейскія лідары да канца не ўсведамляюць сітуацыю, у якой апынуліся Расія і Еўропа.

«Сёй-той казаў, што нельга зараз аказваць на Расію занадта вялікі ціск — каб даць ёй магчымасць захаваць свой твар і пакінуць ёй «стратэгію адступлення». Я ясна сказала: Еўропе трэба захаваць свой твар, а не Расіі, якая не збіраецца гэтага рабіць. Еўропа яшчэ да канца не разумее, што адбываецца, і да канца не разумее, што настаў час самой Еўропе вызначыцца і захаваць свой твар», — сказала прэзідэнт Літвы.

Апытанка

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

У рэстаране «Мак.бай» на загад Лукашэнкі перайменавалі амерыкана. Як назвалі?40

Ксёндз з Лагойска змог расшыфраваць лісты, якія раскрываюць гісторыю знакамітай краязнаўчай працы графа Тышкевіча пра Беларусь і Літву7

Трамп заявіў, што ЗША не трэба было лезці ва Украіну26

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?4

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць