Грамадства1818

Арганізатары Дня Волі заклікаюць прыходзіць на акцыю з украінскай сімволікай

Арганізатары шэсця і мітынгу 25 сакавіка з нагоды Дня Волі — чарговай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі — заклікаюць грамадзян прыходзіць на акцыю з нацыянальнай беларускай і ўкраінскай сімволікай.

Аб гэтым паведаміў адзін з заяўнікаў акцыі, старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч 21 сакавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску. 

«Адна з ключавых тэм акцыі — салідарнасць з Украінай. Мы будзем раздаваць стужачкі ў колерах украінскага і нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга. Заклікаем і саміх грамадзян прыносіць сцягі, а таксама плакаты і транспаранты, прысвечаныя абвяшчэнню БНР і адносна агрэсіі Расіі ў дачыненні да Украіны», — сказаў ён. 

Янукевіч таксама паведаміў, што на мітынгу плануецца прыняць рэзалюцыю аб салідарнасці з Украінай. 

Лідар аргкамітэта па стварэнні аб'яднання «Маладыя хрысціянскія дэмакраты» Марына Хоміч, якая таксама з'яўляецца заяўнікам акцыі, адзначыла, што ў Мінгарвыканкаме звярнулі ўвагу на тое, што на акцыі павінна выкарыстоўвацца толькі зарэгістраваная сімволіка, да якой сімволіка стваранай партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» не адносіцца.

«Мы заклікаем прыносіць украінскія сцягі, бо яны сёння з'яўляюцца большымі антыдыктатарскімі сімваламі, чым партыйныя сцягі», — сказала яна. 

Збор удзельнікаў акцыі пачнецца ў 18.00 каля кінатэатра «Кастрычнік», затым адбудзецца шэсце па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы Народаў, дзе з 19.30 да 20.00 павінен прайсці мітынг.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Усе навіны →
Усе навіны

Ryanair заклікаў пасажыраў не лётаць у джынсах7

У Лівіі забілі сына Муамара Кадафі3

У вёсцы пад Ашмянамі ёсць асобныя могілкі, на якіх пахаваныя ў асноўным немаўляты

У Мінску курыца знесла яйка-«матрошку» ВІДЭА1

Бабарыка запосціў змагарскую гарэлку з «Пагоняй» і бел-чырвона-белай стужкай16

Іранскія катары хацелі ўзяць на абардаж амерыканскі танкер

На беларускай гімназіі ў Вільні напісалі «Рукі прэч ад Скарынаўкі». Кірыліца далася цяжка11

Усе найбуйнейшыя беларускія бізнэсы ў Літве скарацілі падатковыя адлічэнні ў бюджэт1

Мінулай ноччу адна з ракет, запушчаных Расіяй на Украіну, праляцела над Беларуссю4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча8

Арыштавалі былога памочніка Міхаіла Мясніковіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць