Грамадства1111

Ярмошына: Колькасць кандыдатаў у прэзідэнты — не паказчык дэмакратыі, а адсутнасць парадку

Колькасць кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2015 года «будзе залежаць ад таго, як шмат людзей атрымаюць грошы і карт-бланш». Такое меркаванне выказала ў інтэрв`ю БелаПАН старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына. 

«Але Цэнтрвыбаркаму лепш, калі іх менш. У нас адзін бухгалтарскі работнік, які займаецца фінансаваннем выбарчых камісій, яму вельмі цяжка дадаткова яшчэ і маніторыць адкрыццё фінансавых рахункаў кандыдатаў, выдаткоўванне на іх сродкаў.

Тым больш што кандыдаты ў прэзідэнты зараз змогуць адкрываць свае фонды з моманту рэгістрацыі ініцыятыўных груп», — сказала кіраўнік ЦВК. 

Ярмошына не думае, што на выбарах будзе шмат кандыдатаў у прэзідэнты. «Можа быць, і будуць кандыдаты зусім несур`ёзныя. У нас жа на выбары можа пайсці любы: беспрацоўны, бомж — усе хто заўгодна. Вядома, з`явяцца прэтэндэнты, якія нават подпісы не збіраюць. Ім кандыдацтва трэба толькі для самарэкламы. Але да моманту рэгістрацыі кандыдатаў яны адсеюцца», — лічыць яна. 

Паводле меркавання кіраўніка ЦВК, «шмат кандыдатаў — гэта не паказчык дэмакратыі». «Гэта паказчык адсутнасці поўнага парадку.

Хіба шмат кандыдатаў у прэзідэнты ў ЗША? Проста там людзі больш рэальна падыходзяць да сваіх магчымасцяў», — заўважыла Ярмошына. 

Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці ў Беларусі не пазней за 20 лістапада 2015 года.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць