Грамадства

Блог Навальнага заблакаваны з-за заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях – Генпракуратура РФ 

Блог Аляксея Навальнага заблакаваны не з-за хатняга арышту, гаворыцца ў паведамленні Генпракуратуры, а з-за адабрэння ім ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях. У размешчаных там матэрыялах выяўленыя заклікі да ўдзелу ў масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку, патлумачыла Генпракуратура ў адказе на запыт «Ведамасцяў»

13 сакавіка Роскамнагляд паведаміў, што па патрабаванні Генеральнай пракуратуры Расіі ў рэестр забароненай інфармацыі ўнясены блог Навальнага ў Livejournal. У афіцыйным паведамленні на сайце ведамства ўдакладнялася, што «функцыянаванне дадзенай інтэрнэт-старонкі парушае палажэнні судовага рашэння аб абранай меры стрымання» (па ўмовах хатняга арышту карыстацца інтэрнэтам яму забаронена, блог вядуць жонка і паплечнікі). 

Закон аб абароне інфармацыі прадугледжвае закрыты пералік падстаў для пазасудовай блакіроўкі сайтаў, перашкода выкананню судовага рашэння ў яго не ўваходзіць у адрозненне ад заклікаў да ўдзелу грамадзян у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах, на якія спасылаецца Генпракуратура. Як вынікае з дадзенага ведамствам тлумачэння, уласна заклікі з'явіліся ў адкрытай групе сацсеткі «У кантакце» «Вайна карупцыі — падтрымка Аляксея Навальнага». З размешчаных у групе фота і відэаматэрыялаў «ўгледжвалася, што падчас згаданых мерапрыемстваў аказваецца супраціў законным патрабаванням супрацоўнікаў паліцыі», а матэрыялы ў блогах Навальнага мелі «адзіную тэматычную накіраванасць» з такімі прызывамі і фармавалі «меркаванне аб прымальнасці названых вышэй дзеянняў», гэта дазваляе кваліфікаваць і іх як супрацьпраўныя заклікі. 

Абмежаванне доступу да дадзенай групы «У кантакце» Генпракуратура запатрабавала ад Роскамнагляда яшчэ ў сярэдзіне сакавіка ў адказ на запыт дэпутата Дзярждумы адзінароса Аляксандра Сідзякіна. Учора старонка групы была даступная. Прадстаўнік «У кантакце» Георгій Лобушкін паведаміў, што яму пакуль не вядома пра патрабаванне абмежавання доступу. Атрымаць каментары Роскамнагляда ўчора не атрымалася. 

Навальны ужо абскардзіў блакаванне свайго блога, паведаміў адвакат Дамір Гайнудзінаў з асацыяцыі «Агора», які прадстаўляе яго інтарэсы. У апавяшчэнні Роскамнагляда, атрыманым у Livejournal, падставай названыя заклікі да ўдзелу ў публічных акцыях, але ніякіх прэтэнзій да Навальнага з гэтай нагоды раней не было. Але і такое патрабаванне незаконнае: «Фактычна гаворка ідзе аб прызнанні размешчаных у блогу інфармацыйных матэрыялаў экстрэмісцкімі, а па законе гэта можа зрабіць толькі суд. Парушаныя не толькі агульныя прынцыпы свабоды слова, але і вызначаная законам працэдура блакавання, судовыя перспектывы справы павінны быць самымі добрымі», — спадзяецца адвакат. 

Забарона слаба матываваная, але ў расійскіх судах аспрэчыць яе будзе няпроста, папярэджвае вядомы блогер Антон Носік. Затое ў Еўрапейскага суда па правах чалавека пытанні даблакавання будуць абавязкова, упэўнены Носік.

Каментары

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

Жанчына-кур'ер везла з Беларусі ў Расію ў маршрутцы 100 тысяч еўра і, натуральна, не давезла

Кіроўцу пагрузчыка з Гродна асудзілі па шасці палітычных артыкулах. Імаверна, яго схапілі пасля вяртання ў Беларусь2

Загінула котка Чарнушка, якая была сімвалам гродзенскай галерэі Тызенгаўза1

У Варшаве беларус адмовіўся плаціць за таксі і пагражаў кіроўцу. Яго дэпартуюць12

Марына Ментусава вяла эфір у шыйным артэзе. Што здарылася?16

Паглядзіце, як будзе выглядаць новая інфекцыйная бальніца ў Мінску2

У Бараўлянах знайшлі рэдкі чырванакніжны грыб дыяметрам 40 сантыметраў

Расія можа глушыць GPS. Навукоўцы прапанавалі альтэрнатывы, абаронка ўжо выкарыстоўвае некаторыя з іх, з часам яны могуць распаўсюдзіцца і на звычайнае жыццё1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея20

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць